Знайсці
17.10.2022 / 22:594РусŁacБел

Ля берагоў Партугаліі выявілі самую цяжкую касцявую рыбу ў свеце. Яна важыць амаль тры тоны

Ля берагоў Азорскіх астравоў вылавілі тушу загінулай рыбы-месяца вагой 2744 кілаграма — гэта абсалютны рэкорд для касцявых рыб. Яе вышыня — 3,5 метра, а даўжыня — 3,6. Пра гэта піша Live Science.

Марскія біёлагі ўзважылі рыбу-месяц з дапамогай лябёдкі і прамысловых вагаў, а затым разрэзалі, узяўшы ўзоры ДНК і змесціва страўніка.

Папярэдні рэкорд належаў рыбе-месяцу вагой 2300 кілаграмаў, якую ў 1996 годзе вылавілі ля берагоў Японіі.

Увогуле гэтыя рыбы — самыя цяжкія з сучасных касцявых. Звычайна яны важаць каля двух тон.

Рыба-месяц жыве ў трапічных і ўмераных водах усіх акіянаў. Іх дакладная колькасць невядомая. Увесну і ўлетку папуляцыя на паўночным захадзе Атлантыкі ацэньваецца ў 18 тысяч асобін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
31
Сумна
4
Абуральна
2
4
а соль/адказаць/
18.10.2022
кэпт, лепш раскажыце, сердабольны вы наш, колькі рыбаў і іншых марскіх "пачвар" наматала на вашыя лопасці (ці што ў вас там?)
18.10.2022
кэпт, шаноўны, ды раскажыце вы чалавеку ўрэшце, столькі пытаньняў, і ўсё без адказаў.
18.10.2022
а соль, падобна, што няма тут яго, кэпта, адсутнічае, залічыце яму прагул. Дакладна, што так. Ды й не наматвае на лопасці ні рыбаў, ні пачвараў, а вось вяслом даўбануць можа. Але на галерах па моры ўжо, мяркую, ня плаваюць, то бок, і вяслом не даўбане. Рыбы з пачварамі радыя.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031