Знайсці
17.10.2022 / 18:059РусŁacБел

Ці створаць расійскія войскі ў Беларусі новы фронт супраць Украіны на поўначы?

Прыток расійскіх войскаў і ўсплёск ваеннай актыўнасці лукашэнкаўцаў выклікаюць непакой у заходніх медыя.

The Wall Street Journal піша, што сыходзячы з апошніх падзей — прыбыцця большай колькасці расійскіх войскаў і магчымай схаванай мабілізацыі — Лукашэнка можа ўзяць на сябе больш актыўную ролю ў вайне Масквы супраць Украіны.

Публічныя каментары Лукашэнкі апошнімі днямі таксама сталі больш ваяўнічымі. Ён заяўляў, што Украіна спрабуе ўцягнуць Беларусь у канфлікт, абвінаваціўшы Кіеў у падрыхтоўцы нападу, падобнага да выбухаў на Керчанскім мосце. Таксама ён абвінаваціў Захад у падштурхоўванні Кіева да вайны з Беларуссю.

Уладзімір Зяленскі у сваю чаргу заявіў, што Лукашэнка спрабуе стварыць падставу для нападу на Украіну, заклікаўшы прадаставіць Украіне дадатковыя сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Але аналітыкі кажуць, што больш непасрэдны ўдзел у вайне быў бы даволі небяспечны для Лукашэнкі і што ён, імаверна, будзе супраціўляцца далейшаму ўцягванню, нягледзячы на ​​свае ваяўнічыя выказванні. Аналітыкі ацэньваюць беларускую эканоміку як нетрывалую. Таму дзеянні супраць жадання большасці насельніцтва, якое, згодна з апытаннямі, дэманструе мала жадання ўступаць у канфлікт, былі б для Лукашэнкі рызыкоўнымі.

Згодна з Лукашэнкам, асноўная яго падтрымка ў тым, што «заходнія межы з Польшчай і Літвой не былі парушаныя, таму расійскім войскам не нанеслі ўдар у спіну праз Беларусь».

На саміце ў Казахстане ён заявіў расійскім журналістам, што 70-тысячнае беларускае войска будзе складаць аснову аб'яднаных сіл, і што не трэба будзе «прасіць ад 10 да 15 тысяч чалавек у Расіі». Некаторыя заходнія аналітыкі ставяць пад сумнеў колькасць беларускіх вайскоўцаў, якія, паводле Лукашэнкі, маюцца ў наяўнасці.

Выказваецца думка, што Лукашэнка яшчэ больш уцягваецца ў канфлікт часткова з-за таго, як Крэмль дапамог справіцца з хваляй масавых пратэстаў у 2020 годзе. Аналітыкі кажуць, што Лукашэнка абавязаны Пуціну за аказанне фінансавай і ваеннай падтрымкі ў той час. І цяпер апошні, магчыма, захоча папрасіць вяртання пазыкі.

Калі б Беларусь наўпрост уцягнулі ў канфлікт, то, паводле ацэнак ваенных аналітыкаў, гэта прынцыпова не змяніла б ход вайны. Беларуская армія дрэнна абсталяваная і небаяздольная, бо за 31 год незалежнасці ні разу не ваявала.

Але неабходнасць весці вайну на іншым фронце магла б расцягнуць чалавечую сілу і рэсурсы Украіны. Поспехі, дасягнутыя супраць Расіі на поўдні і ўсходзе Украіны, могуць быць запаволеныя, калі ўвага будзе адцягнута на поўнач.

Гэта таксама можа мець рэгіянальныя наступствы, лічаць аналітыкі. Беларусь мяжуе з краінамі-сябрамі Паўночнаатлантычнага альянса, якія Лукашэнка абвінаваціў у правакаванні напружанасці ў рэгіёне.

І калі ён вырашыць уступіць у вайну, то заходнія суседзі Беларусі будуць вымушаныя ў вайсковым плане ўзмацніць прысутнасць сіл НАТА і ЗША на сваёй тэрыторыі, кажа палітолаг Арцём Шрайбман.

НАТА наўпрост не каментуе перспектывы непасрэднага ўступлення Беларусі ў вайну, але генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг заявіў, што саюзнікі згодныя з тым, што Мінск павінен «перастаць выступаць у якасці саўдзельніка пуцінскага ўварвання».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
8
18.10.2022
на фота гляджу...
а праваруч - гэта хто? хрэня? а на што ён косіцца? вой, то бок раўняецца? на больш крутую фурашку? і думае яўна - мне б такую
0
ЦИрК/адказаць/
18.10.2022
увогуле на фота нейкія смешныя ражаныя. мяне б хто прымусіў так смешна апрануцца і абвешацца смешнымі цацкамі і бразготкамі
гэна кловунэссы?
0
Нина/адказаць/
18.10.2022
Очень может быть. И вообще это похоже на повторение 24 февраля, только теперь с территории РБ. путин ничему не учится, он тупарь. Не исключаю, что будет пробовать то же самое еще раз. Да и деваться ему уже некуда.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031