Рэцэпт на выхадныя. Свініна ў соусе з колы — арыгінальная страва з азіяцкім каларытам
Кола — не самы папулярны інгрэдыент у кулінарыі. Тым не менш, патрацьце трохі часу, каб прыгатаваць гэтую салодкую свініну ў соусе з колы, смак будзе арыгінальны.
Фота: BBC Food
Для гэтага рэцэпта вам спатрэбіцца:
- 450 грамаў свіной грудкі, парэзанай на кавалкі
- 1 сталовая лыжка масла
- 3 буйна пасечаныя зубчыкі часнаку
- 1 кавалак імберцу памерам з палец (трэба яго пасекчы нядробна)
- 3 шчыперы зялёнай цыбулі, парэзаныя вялікімі кавалкамі
- 1 сталовая лыжка таматнай пасты (можна замяніць на кетчуп, лепей браць шашлычны)
- 1 чайная лыжка гарчыцы
- 3 сталовыя лыжкі соевага соусу
- 1 сталовая лыжка мёду
- 150 мілілітраў колы
- соль
- па жаданні — свежая каляндра (кінза) і нарэзаны перац чылі для падавання
- Змясціце кавалкі свініны ў каструлю і заліце іх кіпячай вадой, каб вада займала дзве траціны каструлі. Дадайце солі і давядзіце да кіпення. Варыце свініну не менш за 15 хвілін, найлепш 40 хвілін, калі вада будзе выкіпаць, далівайце яе. Зліце воду і прасушыце мяса на кухонным ручніку.
- Каб прыгатаваць соус, змяшайце ў місцы таматную пасту, гарчыцу, соевы соус, мёд і колу. Адстаўце ўбок.
- Растапіце масла ў воку ці на вялікай патэльні на сярэднім агні. Пакладзіце туды свініну і абсмажвайце яе з аднаго боку 2 хвіліны ці пакуль мяса добра не падпячэцца. Перавярніце свініну і пячыце яе на іншым баку, пакуль мяса не падрумяніцца і не стане хрумсткім. Будзьце ўважлівыя, бо мяса можа страляць тлушчам.
- Дадайце ў патэльню нарэзаныя часнок, імберац і зялёную цыбулю і смажце іх разам са свінінай 10-20 секундаў, адначасова з гэтым памешвайце сумесь. Заліце соусам і тушыце сумесь на моцным агні 1—2 хвіліны, пры гэтым перамешвайце мяса, каб яно пакрылася соусам.
- Падавайце свініну разам з локшынай ці рысам, пры жаданні пасыпце яе каляндрай і перцам чылі.
Рэцэпт на выхадныя: дорсэцкі яблычны пірог
Рэцэпт на выхадныя. Гарбузовы суп — карысна, густа, цёпла
Рэцэпт на выхадныя. Кіш з сыру і цыбулі — простая французская страва






Браўні — класічны шакаладны дэсерт
 2
Каментары
00
Satan/адказаць24.10.2022
⤷-, Тут спору нет, если б я научился экономить и не потакать своим внезапным желаниям.... ээээх... да, была бы уже и вилла, и яхта в Италии. Но с другой стороны, а они мне нужны? Да, как-то не очень. Завидую на самом деле людям, которые стремятся жить ради этого всего материального.
00
хх/адказаць24.10.2022
⤷ "Никакой ностальгии по родине."
ага. очень заметно, да.
Satan - адзін з самых адданых чытачоў і каментатараў НН. памятаецца, Рэд. вас аднойчы адзначыла за гэта. было такое?
00
минималистка в материальном, максималистка в идеальном/адказаць24.10.2022
⤷Satan, да. им наверное проще...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Канада выйграла чэмпіянат свету па хакеі
 3
15-секунднае відэа з мінскага метро шакавала амерыканцаў. Твіт з ім сабраў 5 мільёнаў праглядаў
 26
Юрыя Зянковіча, які быў асуджаны па справе аб «дзяржперавароце», змяшчалі ў ШІЗА, ён абвяшчаў галадоўку
 3
«Калі ты ёсць у нейкіх базах, то памежнікі і мытнікі ладзяць табе маленькае пекла». 69-гадовая актывістка распавяла, як праходзіла мяжу
 12
«Які мэсэдж яна нясе ў свет?» Украінская тэнісістка патлумачыла, што не ненавідзіць Арыну Сабаленка, а рэч у іншым
 15
Якія беларускія бары і кавярні ёсць у Варшаве
 12
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера