Знайсці
17.10.2022 / 08:315РусŁacБел

СМІ: Масавае забойства вайскоўцаў пад Белгарадам адбылося пасля абразлівых слоў у адрас Алаха ад аднаго з камандзіраў

Масавае забойства на палігоне ў вёсцы Солаці Белгародскай вобласці магло быць часткай канфлікту на рэлігійнай глебе, піша праект Astra са спасылкай на вайскоўца, які называе сябе відавочцам таго, што здарылася.

Astra падкрэслівае, што да моманту публікацыі не змагло пацвердзіць ні асобу самога апавядальніка, ні асобы людзей, якіх ён называе ўдзельнікамі канфлікту.

Са слоў суразмоўцы Astra, канфлікт пачаўся з таго, што трое салдат — дагестанец, азербайджанец і адыгеец — захацелі «напісаць рапарты аб тым, што не хочуць больш служыць», бо гэта «не іх вайна». Даведаўшыся пра гэта, адзін з камандзіраў, якога крыніца называе падпалкоўнікам Андрэем Лапіным, нібыта «ўсіх сабраў» і заявіў, што «гэта святая вайна».

У аповедзе сцвярджаецца, што пасля гэтага вайскоўцы таджыкскага паходжання заявілі, што святая вайна — гэта вайна мусульман супраць няверных; падпалкоўнік у адказ нібыта назваў Алаха «слабаком» або «баязліўцам», што «павергла ў шок» многіх прысутных.

Лапін сказаў, што «Алах, значыць, баязлівец, калі ён не дазваляе ваяваць за тую краіну, якой ты даў прысягу». < … > Фраза вельмі многіх павергла ў шок — тых, хто там стаяў на пляцы. Таму што ў нас і з афіцэрскага складу ёсць мусульмане — і башкіры, і татары.

Па словах крыніцы Astra, неўзабаве на стрэльбішчы трое выхадцаў з Таджыкістана, якія служылі па кантракце, сказалі іншым мусульманам адысці ў бок, «развярнулі свае аўтаматы», забілі падпалкоўніка Лапіна і адкрылі бязладную стральбу, забіўшы нібыта яшчэ 29 чалавек. Прапаршчык па прозвішчы Сямёнаў, пачуўшы стральбу, нібыта забіў двух нападнікаў і параніў трэцяга, якому ўдалося збегчы.

Суразмоўца выдання называе імёны меркаваных забойцаў — старшы сяржант Бікзот, малодшы сяржант Амі (яму нібыта ўдалося збегчы) і Анушэ.

Клас
74
Панылы сорам
16
Ха-ха
14
Ого
11
Сумна
7
Абуральна
12
17.10.2022
Я не апраўдваю русню, але… за такое забіваць?
0
Жах Нем/адказаць/
17.10.2022
Муслимы они такие ... Даже в сауну в трусах ходят -- не доверяют неверным ))
0
-Ваня, пора на войну/адказаць/
17.10.2022
-Ваня, пора на войну  -А с кем воюем? -С фашистами.ru. -А против кого?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031