Знайсці
16.10.2022 / 21:2112РусŁacБел

«Магу агучыць некаторыя закрытыя рэчы». Міністр надзвычайных сітуацый расказаў, куды беларусам хавацца ад ракетных удараў

Кіраўнік МНС Вадзім Сіняўскі ў праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ расказаў, што больш за пяць тысяч закрытых збудаванняў могуць быць выкарыстаныя беларусамі для таго, каб схавацца ад ракетных удараў. 

Як заявіў міністр, калі спатрэбіцца аператыўнае рэагаванне на надзвычайную сітуацыю, у Беларусі існуе ўжо гатовы план дзеянняў, а сістэма апавяшчэння насельніцтва даўно выпрабоўваецца на практыцы. Тыя паведамленні аб рознага роду пагрозах, якія рассылаюцца насельнітву праз розныя каналы — «па мабільных тэлефонах, бягучым радком на тэлебачанні, FM-перахоп, які мы можам выкарыстоўваць» — «у тым ліку гэта і праверка для таго, як гэта будзе працаваць».

Таксама для насельніцтва прадугледжана магчымасць схавацца ў выпадку пагрозы.

«Магу агучыць некаторыя закрытыя рэчы. Больш за пяць тысяч розных закрытых збудаванняў у краіне ёсць, якія можна выкарыстоўваць для хавання насельніцтва ў выпадку ў тым ліку ракетных удараў.

У сувязі з гэтым мы гаворым пра тое, што мы зробім аператыўнае апавяшчэнне і будзем апавяшчаць людзей, дзе, калі, у якім рэгіёне можна спусціцца ў сховішча для таго, каб быць абароненым ад гэтых рэчаў. Гэта першая гісторыя. І другая гісторыя — эвакуацыя ў выпадку ўжо непасрэдна ўзніклай надзвычайнай сітуацыі. Трэніруем нашыя сілы, сродкі, каб можна было аператыўна арганізаваць пры неабходнасці гэтую эвакуацыю», — паведаміў Сіняўскі.

Як менавіта грамадзяне могуць даведацца месцазнаходжанне найбліжэйшага бамбасховішча, кіраўнік МНС не ўдакладніў. Але распавёў, якія яшчэ ёсць варыянты месцаў, у якіх можна перачакаць небяспеку. Перш за ўсё гэта падвал свайго шматпавярховага дома, падземныя пераходы, метро. Акрамя таго, ёсць закрытыя збудаванні на буйных прадпрыемствах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
95
Ха-ха
12
Ого
5
Сумна
6
Абуральна
61
0
Беларус/адказаць/
17.10.2022
Valadzimir, гэта захад а не ваша расея напаў на Украiну, здзяйсняе авiаналеты, выпускае ракеты i забiвае людзей? гэта захад а не вашы пуцiн i лукашэнка сцягваюць войскi i хочуць замазаць у крывi i нашу краiну?
1
Юзік/адказаць/
17.10.2022
Ну вось, ужо да пагрозы ракетных удараў дайшло. А не падкажа гэты чыноўнік чаму? Хто і за што будзе бамбіць Беларусь? Гэта і ёсць тое, чаго дабіваліся прыхільнікі саюза з Расеяй ? Цяпер, відаць, надышоў час плаціць за танныя энерганосьбіты і ўласную дурасць. 
1
антисвета/адказаць/
17.10.2022
метро? наша неглыбоканькае метро?
карацей, акром метро і падвалаў дамоў, што людзі і без яго ведаюць, нічога не сказаў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930