Знайсці
16.10.2022 / 20:304РусŁacБел

Рэарганізуецца Каардынацыйная рада, яна будзе складацца са 115 чалавек

Першае пасяджэнне абноўленай Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу (КР) плануецца правесці да 16 снежня — пасля ўключэння новых дэлегаваных прадстаўнікоў арганізацый дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці, паведаміла Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.

Прэзідыум Каардынацыйнай рады ў жніўні 2020 года

Паведамляецца, што ў верасні была створаная працоўная група, якая занялася распрацоўкай спецыяльнай працэдуры дэлегавання прадстаўнікоў розных арганізацый і ініцыятыў дэмакратычнай супольнасці, а таксама свабодна вылучаных кандыдатаў, у склад Каардынацыйнай рады.

Склад КР было вырашана сфармаваць з 115 чальцоў, сярод якіх 25 дзеючых сябраў асноўнага складу КР, якія пацвердзілі свае паўнамоцтвы, 75 новых дэлегатаў ад структур дэмсілаў і грамадзянскай супольнасці, а таксама 15 свабодна вылучаных кандыдатаў, якія прайшлі працэдуру абрання.

«Новая канфігурацыя дэмакратычных сіл Беларусі прадугледжвае наяўнасць і ўзаемадзеянне паміж сабой двух асноўных органаў — Аб’яднанага пераходнага кабінета і Каардынацыйнай рады, якія закліканыя весці скаардынаваную дзейнасць для павышэння эфектыўнасці ўсяго руху», — зазначаецца ў рэлізе арганізацыі.

Пра будучую рэформу Каардынацыйнай рады было абвешчана ў жніўні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
7
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
5
0
Стратэгiя/адказаць/
16.10.2022
Адсекчы iм грошы, тады капец будзе поуны
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
17.10.2022
Адважуся запытаць: А колькі ў той Каардынацыйнай  Рады дывізій?
0
Максим Дизайнер/адказаць/
17.10.2022
115 человек?А арт-директор им не нужен?Готов отвечать за весь визуал, веб, мерч, маркетинг. Чуйка подсказывает, что бабки там не кислые крутятся.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930