Знайсці
12.10.2022 / 09:232РусŁacБел

ФСБ назвала арганізатарам выбуху на Крымскім мосце кіраўніка вайсковай разведкі Украіны Кірыла Буданава

ФСБ сумесна з СК устанавіла 12 саўдзельнікаў падрыхтоўкі выбуху на Крымскім мосце, восем з іх — пяць расіян і трое грамадзян Украіны і Арменіі — затрыманыя, паведамляе ФСБ.

Кірыл Буданаў. Фота ГУР Украіны

Таксама ведамства адчыталася аб затрыманні васьмі чалавек — гэта пяць грамадзян Расіі, трое грамадзян Украіны і Арменіі. «Расследаванне «тэракта» працягваецца. Усе яго арганізатары і саўдзельнікі, у тым ліку замежныя грамадзяне, будуць прыцягнутыя да адказнасці ў адпаведнасці з расійскім заканадаўствам», — паведамілі ў ФСБ.

Таксама там распавялі пра выбуховую прыладу. Яе закамуфлявалі пад рулоны з поліэтыленавай плёнкай на палетах агульнай вагой больш за 22 тоны, на пачатку жніўня адправілі з порта Адэсы ў балгарскі Русе. Пазней груз апынуўся ў Арменіі, дзе змянілі яго дакументы, а потым перакрочыў мяжу ў Верхнім Ларсе і быў дастаўлены на аптовую базу Армавіра (там яшчэ раз падмянілі дакументы). 7 кастрычніка палеты былі загружаныя ў грузавы аўтамабіль Махіра Юсупава, які выехаў у Сімферопаль.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
1
Тое ж самае/адказаць/
12.10.2022
Цiкава. Нагадвае "сумку Канавалава"
0
Валянціна/адказаць/
12.10.2022
Дык а візытоўка хаця б Яраша ці самога Буданава пад мастом не плавала? Павінна ж была!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031