Знайсці
10.10.2022 / 16:373РусŁacБел

У Баранавічах затрымалі намесніка дырэктара крамы за павышэнне цаны на 13%

Баранавіцкая міжраённая пракуратура завяла крымінальную справу ў дачыненні да намесніка дырэктара аднаго з гандлёвых аб'ектаў паводле арт. 424 КК («Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі»). Падазраванага затрымалі.

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, намеснік дырэктара 7 кастрычніка павысіў цану на адзін з харчовых тавараў на 13%, хоць ведаў пра дырэктыву аб недапушчальнасці росту цэн.

Яму цяпер пагражае да 10 гадоў па артыкуле за «злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі».

6 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў спыніць рост цэн. Была выдадзеная адпаведная дырэктыва, за выкананнем патрабавання сочаць супрацоўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, КДК і пракуратуры.

Сёння Лукашэнка заявіў, што масавых парушэнняў не выяўлена. «Толькі ў некаторых з тысяч правераных аб'ектаў, толькі ў дзясятцы выявілі невялікі рост цэн. Па ўсіх фактах распачатыя крымінальныя справы», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

За павышэнне цэн ужо заведзеная першая крымінальная справа

«Рытэйл перажыве першы час, але рэалізацыя — хаос»: гандлёвыя сеткі ў разгубленасці пасля папулізму Лукашэнкі

Лукашэнка распавёў, што будзе далей з мараторыем на рост цэн

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
0
даведка/адказаць/
10.10.2022
Что за акт-то такой правой "директива"? Декреты штамповать конституцией запретили, так начал директивы! 
0
Гость/адказаць/
10.10.2022
Сейчас не до законов , тем более экономических.Начальник сказал!
0
Сава/адказаць/
10.10.2022
Всем беларусам по уголовной статье
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031