Знайсці
09.10.2022 / 09:491РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя. Тарт фламбэ — смак Эльзаса

Часам тарт фламбэ (tarte flambée) называюць французскім адказам піцы. Насамрэч гэты адкрыты пірог падобны да піцы толькі тым, што ён такі ж тонкі і смачны. Прыдумалі тарт фламбэ ў Эльзасе, рэцэпт тарта дужа просты.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць тарт фламбэ, вам спатрэбіцца:

  • 250 грамаў прасеянай мукі + дадатковая мука для пасыпання
  • палова чайнай лыжкі солі
  • 150 мілілітраў халаднаватай вады
  • 2 сталовыя лыжкі алею
  • 160 грамаў вэнджанага бекону, нарэзанага на шкваркі
  • 250 грамаў самай тлустай смятаны ці густых вяршкоў
  • 1 вялікая цыбуліна, тонка нарэзаная
  • 250 грамаў сыру эменталь, груер ці гаўда (трэба нацерці яго)
  • паўтары чайныя лыжкі мускатнага арэху
  • соль і молаты чорны перац
  1. Змяшайце ў місцы муку і соль, дадайце туды ваду і алей і замясіце цеста. Пакладзіце яго на пасыпаную мукой працоўную паверхню і добра вымесіце. Раскачайце цеста ў два прастакутнікі.
  2. Каб згатаваць начынку, абсмажце скваркі на патэльні, пакуль з іх не выцячэ тлушч і яны не стануць залаціста-карычневымі. Высушыце шкваркі на ручніку ці папяровай сурвэтцы.
  3. Разагрэйце духоўку да 230 градусаў і высцяліце паперай для выпякання дзве вялікія бляхі. Пакладзіце на іх прамавугольнікі цеста.
  4. Размяркуйце па цесце смятану ці густыя вяршкі, пакідаючы без іх невялікі беражок цеста з краю. Раскладзіце па смятане ці вяршках цыбулю і шкваркі, добра пасыпце ўсё сырам. Прыпраўце соллю, перцам і мускатным арэхам.
  5. Выпякайце тарт 10—12 хвілін або пакуль аснова не стане хрумсткай, а сыр не пачне ісці булькамі. Выкладзіце тарт на драўляную дошку і разрэжце яго — можна выкарыстоўваць для гэтага нож для піцы.

    Да тарта добра пасуе зялёная салата.

Рэцэпт на выхадныя. Кіш з сыру і цыбулі — простая французская страва

Рэцэпт на выхадныя. Грушавы пірог з міндалём — італьянскі дэсерт

Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя баклажаны — класічны італьянскі сялянскі рэцэпт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3
0
День закладываний /oktyabr/11/адказаць/
11.10.2022
эхх.. такі цікавы закусон, а ніхто не адзначыў... я адзначу) дзякуй.
а можа сёння нават і згатую... бекону няма, затое ёсць чырвоны сыр. прыгожа будзе
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930