Знайсці
03.10.2022 / 16:485РусŁacБел

З журфака БДУ сышла дэкан — яна адлічвала студэнтаў пасля сутак

Кандыдат філалагічных навук, дацэнт Вольга Самусевіч працавала на пасадзе дэкана з 3 ліпеня 2018 года. 

Фота: journ.bsu.by

Пра яе звальненне стала вядома з сайта факультэта. 

З 2014-га па 2017-ы Самусевіч выконвала абавязкі загадчыка кафедры перыядычнага друку на журфаку.

У 2020 годзе і пасля яго праславілася рэпрэсіямі ў дачыненні да студэнтаў, якія выходзілі на акцыі пратэстаў, былі затрыманыя і адбывалі суткі.

Самусевіч прымушала студэнтаў пісаць тлумачальныя, выносіла дысцыплінарныя спагнанні, адлічвала з факультэта. 

Выказвалася яна і аб сітуацыі ў краіне. 

«У нас па-сапраўднаму моцная ўлада, на чале якой знаходзіцца выдатны лідар. Гэта адзначаюць і ў іншых краінах. Тым не менш сам прэзідэнт не аднойчы казаў пра тое, што бываюць розныя акалічнасці. Вельмі важна прадугледзець і папярэдзіць іх, каб наша дзяржава не паўтарыла сумны досвед тых краін, дзе мелі месца так званыя каляровыя рэвалюцыі», — казала яна ў інтэрв'ю аднаму з дзяржаўных СМІ.

Многія выкладчыкі факультэта журналістыкі трапілі на суткі.

У зняволенні пабывала дацэнт кафедры тэлебачання і радыёвяшчання журфака Ганна Курэйчык.

Такі ж лёс напаткаў яе калегу Ксенію Мартуль.

Дацэнта Аляксандра Дуброўскага, які працаваў на кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання, звольнілі, абвінаваціўшы ў парушэнні карпаратыўнай этыкі. Як парушэнне этыкі кіраўніцтва інтэрпрэтавала подпіс выкладчыка пад калектыўным зваротам супраць фальсіфікацый, гвалту і беззаконня. І гэта толькі выпадкі, вядомыя сродкам масавай інфармацыі.

Пачынаючы з 2020-га з факультэта журналістыкі БДУ пайшлі «па згодзе бакоў» многія выкладчыкі. Не ўсе з іх рабілі гэта публічна, каб мінімізаваць небяспеку.

Чытайце таксама: 

Найлепшай выпускніцай журфака прызналі дачку палкоўніка КДБ

Памятаеце выкладчыцу БДУ, якая апраўдвалася за адпачынак у Еўропе? Яна падзялілася ўражаннямі: Там стаміліся ад непрыгожых амерыканцаў

«Хацелі даць заяўку на чалавека, але ён не прайшоў ідэалагічную праверку». Студэнты журфака расказалі, куды іх збіраюцца размяркоўваць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка/адказаць/
03.10.2022
Не удивлюсь, если новым деканом журфака назначат дочку-выпускницу полковника КГБ Павла Траулько.
0
Гость/адказаць/
04.10.2022
Решила ‘’соскочить’’ , почувствовала приближение ‘’конца’’.Важно не дать возможность таким как она спрятаться. Она должна быть в списке на люстрацию.
0
Раследавальніца/адказаць/
15.07.2023
А пацікаўцеся, калі ласачка, ці не тая Вольга Міхайлаўна Самусевіч, кандыдат філалагічных навук, чытае зараз курс "Руская мова і культура маўлення" ў мінскім філіяле РГСУ.
Калі яна, то цікавая кар'ерная траекторыя: з выкладчыцы беларускай мовы і беларускамоўнай у публічным жыцці асобы да выкладчыцы рускай мовы ў рускамірскай вну.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера