Знайсці
22.09.2022 / 16:41РусŁacБел

Новы «Вялікі Камень», запланаваны ўрадам пад Баранавічамі, прапануюць зрабіць Татарстану

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас выступлення на бізнэс-форуме «Татарстан — Беларусь» пацвердзіў упершыню агучаныя ў жніўні намеры ўрада заснаваць пад Баранавічамі аналаг створанага пад Смалявічамі кітайскага індустрыяльнага парка «Вялікі Камень». Па яго словах, толькі і застаецца, што дапрацаваць нарматыўную базу пад гэтыя мэты. А Татарстан разглядаецца як асноўны партнёр.

Галоўчанка адзначыў, што стварэнне такога парка — адзін са спосабаў уключэння малога і сярэдняга бізнэсу ў вытворчыя ланцужкі. Маўляў, нават для малых вытворчасцяў на пачатковым этапе патрэбныя вялікія капітальныя ўкладанні. Таму павінны быць гатовыя інфраструктура і месца, куды прадпрымальнікі могуць «за тры тры дні заехаць, падпісаць усе дакументы, паставіць абсталяванне і пачынаць працаваць».

«Мы цяпер адпрацоўваем такі пілотны праект у Баранавічах. Пакуль не магу сказаць дакладна, але, хутчэй за ўсё, пачнём рэалізоўваць яго там. Можа, ён будзе не такі вялікі па аб'ёме, але мы падабралі месца зыходзячы з таго, што там ёсць працоўныя рэсурсы адпаведныя, вельмі зручныя транспартныя камунікацыі: аўтамабільныя, чыгуначныя», — патлумачыў ідэю прэм'ер.

Для гэтага камерцыйнага праекта беларускі бок шукае прыдатную кампанію ў Татарстане, якая ўжо мае вопыт працы ў такіх прамысловых зонах з асаблівым рэжымам. Беларусь жа, па словах Галоўчанкі, са свайго боку акажа ўсю патрэбную дапамогу з пункту гледжання капітальных укладанняў.

Чытайце таксама:

Урад збіраецца рабіць у Баранавічах «Вялікі Камень» для беларускіх прадпрымальнікаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера