Знайсці
20.09.2022 / 20:2015РусŁacБел

«Пуцяводная зорка ў шалёным патоку сусветнай гісторыі». Пачытайце, якую бязглуздзіцу генеруе Качанава

«Наша народнае адзінства з'яўляецца пуцяводнай зоркай у шалёным патоку сусветнай гісторыі», — заявіла набліжаная да Аляксандра Лукашэнкі Наталля Качанава. «Аднак калі ўважліва зазірнуць у мінулае, то становіцца відавочным — усё гэта ўжо было, і не раз», — гаворыць яна. І, канечне, славіць Лукашэнку: тым, што «Беларусь застаецца месцам, дзе хочацца жыць, вучыцца, працаваць, гадаваць дзяцей, мы, беларусы, шмат у чым абавязаны нашаму Прэзідэнту, нашаму нацыянальнаму лідару».

«Наша народнае адзінства з'яўляецца пуцяводнай зоркай у шалёным патоку сусветнай гісторыі», — заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на адкрыцці дзясятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, перадае БЕЛТА.

Паводле Качанавай, сёння «мы з'яўляемся відавочцамі няпростых трансфармацый у гісторыі чалавецтва — змяняецца геапалітычная эпоха».

«Аднапалярны светапарадак перажывае свой закат, і фарміруецца шматпалярная сістэма каардынат. За тое, хто будзе на чале новай іерархіі, разгортваецца жорсткая і напружаная барацьба», — сказала яна.

«Асобныя дзяржавы, якія лічаць сябе вяршыцелямі лёсу ўсяго чалавецтва, не жадаюць мірыцца са з'яўленнем іншых палітычных сіл. Яны ўсё гэтак жа спрабуюць насаджваць уласныя стандарты дэмакратыі і эканамічных мадэлей, культывуюць вузкалобае бачанне сцэнарыяў будучыні. У ахвяру сваім палітычным амбіцыям яны прыносяць глабальную сістэму бяспекі, суверэнітэт і незалежнасць іншых краін, агульнапрынятыя прынцыпы міжнароднага права, сапраўдныя чалавечыя каштоўнасці», — сказала яна, але не назвала, каго мае на ўвазе. Магчыма, не Расію.

«Аднак калі ўважліва зазірнуць у мінулае, то становіцца відавочным — усё гэта ўжо было, і не раз», — дзеліцца назіраннем Наталля Качанава.

Далей яна шчодра ўзносіць Лукашэнку.

«Аб перыпетыях гістарычнага шляху Беларусі грунтоўна і выразна растлумачыў наш Прэзідэнт у час адкрытага ўрока «Гістарычная памяць — дарога ў будучыню» і патрыятычнага форуму «Гэта наша гісторыя». Упэўнена, што гэтыя цудоўныя выступленні глыбока кранулі кожнага з нас», — выразіла ўпэўненасць яна.

«З веданнем гісторыі прыходзіць і разуменне каштоўнасці народнага адзінства як сістэмаўтваральнага кода беларускай нацыі, нашай унутранай сілы, нашага нацыянальнага стрыжня», — сказала Качанава фразу, якую гісторыкі, верагодна, змогуць паўтараць на судзе, бо менавіта веданне гісторыі ў Беларусі цяпер небяспечная справа.

«Безумоўна, тым, што Рэспубліка Беларусь, нягледзячы на ўсе выпрабаванні і цяжкасці, нязменна застаецца месцам, дзе хочацца жыць, вучыцца, працаваць, гадаваць дзяцей, мы, беларусы, шмат у чым абавязаны нашаму Прэзідэнту, нашаму нацыянальнаму лідару. Дзякуючы мудрай палітыцы кіраўніка дзяржавы на беларускай зямлі ў міры і згодзе жывуць людзі розных веравызнанняў, рэлігій, нацыянальнасцей, этнічнай і расавай прыналежнасці, знаходзяць другі дом выхадцы з замежных краін», — на зусім ужо азіяцкую ліслівасць перайшла Наталля Качанава.

Чытайце таксама:

Качанава заявіла, што для яе галоўнае — не падвесці Пуціна

Калі Качанава апошні раз ела кнедлікі?

Лукашэнка сустрэўся з Качанавай сам-насам і спытаў, што кажа народ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Per aspera /адказаць/
21.09.2022
Але як можна гэтае глупства і лізаблюдства цытаваць так падрабязна...(((
0
даведка/адказаць/
21.09.2022
Когда дознаетесь, кто пишет тексты для Азарёнка, тогда же и узнаете, кто пишет речи для Кочановой.
0
антисвета/адказаць/
21.09.2022
міністр культуры?) які не можа звязаць двух слоў...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера