Знайсці
20.09.2022 / 17:57РусŁacБел

Затрымалі вядомага трэнера па вольнай барацьбе

Затрыманне спецыяліста, які яшчэ нядаўна атрымаў «прэзідэнцкую стыпендыю» як перспектыўны трэнер, адбылося ў сярэдзіне верасня.

Фота: сацсеткі

На праўладных каналах з'явілася відэа з арыштаваным 41-гадовым трэнерам па вольнай барацьбе Канстанцінам Мерманішвілі.

Канстанцін — адзін з вядомых у Беларусі трэнераў па вольнай барацьбе, мае найвышэйшую трэнерскую катэгорыю. Мужчына працуе ў Мінскім дзяржаўным гарадскім вучылішчы алімпійскага рэзерву і Мінскім гарадскім цэнтры алімпійскага рэзерву па барацьбе імя Мядзведзя.

У мінулым годзе яго выхаванка Вольга Гардзей заняла трэцяе месца на чэмпіянаце Еўропы па вольнай барацьбе сярод жанчын. За гэта Мерманішвілі прысудзілі стыпендыю г. зв. «Прэзідэнцкага спартыўнага клуба», якую даюць за выбітныя дасягненні ў спорце для «маладых і перспектыўных» спартоўцаў і трэнераў. Яе памер на 2022 год складае каля 7700 рублёў цягам года.

У допісах праўладных каналаў выкладзеныя фота, дзе Канстанцін удзельнічае ў адной з дэманстрацый за свабодныя выбары і аднаўленне законнасці ў 2020 годзе. Там жа сцвярджаецца, што «літасці да яго не будзе». Ці заведзеная на мужчыну крымінальная справа — пакуль невядома.

Масавыя рэпрэсіі ідуць у Беларусі з 2020 года. Усяго за гэты час заведзена больш за 11 тысяч палітычна матываваных крымінальных спраў, іх фігурантамі сталі дзясяткі тысяч людзей, яшчэ дзясяткі тысяч вымушаныя былі пакінуць краіну, ратуючыся ад рэпрэсій.

Чытайце яшчэ:

У Гродне затрымалі Яўгена Юнцэвіча

Пракурор патрабуе пакараць Ксенію Луцкіну 8 гадамі пазбаўлення волі

Супраць мастака Генадзя Драздова распачалі крымінальную справу. Ён за кратамі ўжо месяц

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031