Знайсці
17.09.2022 / 19:007РусŁacБел

Лукашэнка выступіў на «Патрыятычным форуме» са старой рыторыкай: свет у агні, а любімую не аддаюць. Ні слова пра амністыю

Аляксандр Лукашэнка выступіў на «Патрыятычным форуме» з нагоды так званага Дня народнага адзінства. Ён традыцыйна паліў брудам Амерыку, Польшчу і іншы «калектыўны Захад». Чаканай заявы пра амністыю ён не зрабіў.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з усходнімі славянамі беларусы заўсёды былі шчаслівымі, а с Захадам заўсёды «загнівалі».

«Мы будзем памятаць і нагадваць усім аб тым, што ў саюзе з усходнеславянскімі суседзямі беларускія землі развіваліся (і Кіеўская Русь, і Расійская імперыя, СССР), а ў абдымках Захаду — мы гінулі. Мы загнівалі як нацыя. Нас рабавалі, знішчалі як этнас і ў эпоху Рэчы Паспалітай, і ў перыяд 20-гадовага польскага парадку на нашых заходніх землях. Землях, якія і сёння польскія эліты называюць сваімі «ўсходнімі крэсамі».

Польшчу Лукашэнка папракнуў у няўдзячнасці.

«Беларусы ў саюзе з іншымі савецкімі народамі не толькі перамаглі, але і, адкінуўшы ранейшыя крыўды, у 1945-м вызвалілі Польшчу ад фашызму. Звыш 600 тысяч савецкіх воінаў (сярод іх нямала беларусаў) назаўсёды засталіся ляжаць у польскай зямлі. І хто там, па той бок Буга, сёння аб гэтым успамінае? Чым нам сёння адказваюць?

Картамі паляка, фэйкамі Белсата, праграмамі Каліноўскага, палітэмігранцкімі цэнтрамі, Байполамі, Байсоламі ды іншымі ідэалагічнымі дыверсіямі. Дадайце да таго, што на тэрыторыі гэтых дзяржаў сёння фармуюцца сілавыя падраздзяленні для звяржэння ўлады Беларусі і вяртання нас да 1939 года», — сказаў Лукашэнка.

Дасталася і іншым суседзям Беларусі. «Развал Украіны ўжо пачаўся. А польскія, літоўскія і латышскія палітыкі, мяркуючы па ўсім, наіўна разлічваюць вытаргаваць сабе будучыню ў новых геапалітычных рэаліях. Вельмі шкада, што нашы суседзі не вывучылі ўрокаў гісторыі», — сказаў Лукашэнка.

Прайшоўся Лукашэнка і па ЗША: «Вашынгтон прысутнічае ва ўсіх значных палітычных канфліктах, пры гэтым цалкам ігнаруе ўнутраныя супярэчнасці на мяжы грамадзянскага супрацьстаяння. Я выкладаю факты. Свет страціў галаву, і трашчыць па швах. Чым усё завершыцца? З моманту заканчэння халоднай вайны чалавецтва ўпершыню апынулася на парозе ядзернага канфлікту».

Ні слова пра амністыю, якую Лукашэнка сам анансаваў да 17 верасня, ён не сказаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
69
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
44
1
рогаткой и угрожать американскому линкору/адказаць/
17.09.2022
Когда ДЕД Вова сказал про войну с Нато и показал миру фотку орденоносца Шайги в боевом раскрасе, плывущего на адмирале Кузнецове, натовские генералы отправились в реанимацию от смеха. Кому он угрожает то? это все равно что плыть на плоту с рогаткой и угрожать американскому линкору.)))
ps
Багдан Хмяльніцкі, тыпу таго, падпісаў некалі "глыбокую" інтэграцыю з ардой  ... Украінскія гісторыкі кажуць, што Хмяльніцкі нічога не падпісваў, і ўсё гэта хлусня! І папер ніякіх не было і няма! А маскоўцы кажуцуь, што Хмяльніцкі -- падпісваў, але паперы не захаваліся бо моль іх паела. А ў выніку што? Украіна-Русь на доўгія стагоддзі патрапіла пад  маскоўскі бот. Маскоўская арда  скрала назву Украіны -- Русь, усю яе гісторыю, міталёгію, культуру і выдае яе за сваю. Узяць бы таго князя Уладзіміра, які, нібыта, хрысціў маскавітаў, яшчэ і помнікі яму нахабна ставяць. А далей і згадваць не хочацца.... Рэвалюцыя, Грамадзянская вайна, Галадамор, рэпрэсіі, генацыд... І нарэшце вайна на Дамбасе, анексія Крыма, вайна, вайна ...

2
Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся /адказаць/
17.09.2022
Ябацькі, няўжо вам не абрыдла слухаць адну песьню ад свайго куміра цягам дзьвух гадоў?
0
Вотруба/адказаць/
18.09.2022
а чего он без маски? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера