Магчыма, навукоўцы разгадалі сакрэт колцаў Сатурна
Прыгожыя колцы і нахіленая вось робяць Сатурн самай эфектнай планетай Сонечнай сістэмы. Сёння навукоўцы прапануюць сваю тэорыю наконт таго, адкуль у гэтага газавага гіганта такі выгляд.
Фота: flickr.com
Як лічаць вучоныя з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута і Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі, колцы Сатурна могуць быць рэшткамі зніклага старажытнага спадарожніка, піша CNN.
Паводле НАСА, у Сатурна зараз 82 спадарожнікі. Даследчыкі выказалі здагадку, што калісьці на яго арбіце мог знаходзіцца велізарны месяц, які круціўся вакол Сатурна некалькі мільярдаў гадоў.
Але прыкладна 160 мільёнаў гадоў таму спадарожнік занадта наблізіўся да планеты, і ў выніку яго разарвала на часткі. Магчыма, 99% месяца праглынуў сам газавы гігант, а рэшткі спадарожніка засталіся на арбіце і з цягам часу разламаліся на маленькія змёрзлыя кавалкі рэчыва, якія і ўтварылі кольцы Сатурна.
Раней вучоныя высветлілі, што прыкладны ўзрост колцаў, хаця па ім і няма адзінадушнай згоды, складае 100 мільёнаў гадоў, то-бок яны нашмат маладзейшыя за саму планету. Новае даследаванне ўпершыню прапануе добрае тлумачэнне таго, як так адбылося.
Дизайнер, ну про свои высокие мячты наконец-то расскажы )
https://nashaniva.com/299370
вчера ей говорю - ой, открыла случайно видео похорон королевы мира, хорошо, что где-то ближе к концу... как вообще это можно смотреть?
сестра: да пошла она. нам, рабам, не до нее.
п.с. сестра моя, если что, не замужем. и довольно симпатичная)
бозя мой... а травма на целый месяц. ну расскажешь мне потом через год-два. поплачешься в жилеточку. если буду еще жива