Знайсці
01.09.2022 / 13:2926РусŁacБел

Студэнт Лукашэнку: Пасля падзей 2020 года большая частка народа адмаўляецца слухаць праўладную інфармацыю

Студэнт біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзяніс Знак задаў Лукашэнку смелае пытанне, хоць пасля згадкі 2020 года паспрабавалі адключыць мікрафон.

Дзяніс Знак, студэнт 1 курса біялагічнага факультэта БДУ, спытаў у Лукашэнкі: «Пасля падзей 2020 года большая частка народа Беларусі адмаўляецца, скажам так, слухаць усякую праўладную інфармацыю, праўладную, патрыятычную і гэтак далей. У сувязі з гэтым у мяне пытанне, якія дзеянні мы можам прадпрыняць, каб зняць гэтыя акалічнасці».

Аляксандр Лукашэнка ў адказ паўтарыў свае сцвярджэнні пра тое, што за яго прагаласавалі 5 мільёнаў чалавек, і што сфальсіфікаваць такую падтрымку немагчыма, а пасля сышоў у апісанне сітуацыі вакол кавіду і яго рэакцыі на яго.

Ëн таксама паўтарыў сцвярджэнні, што Беларусь дала рады пандэміі кавіду лепш за іншыя краіны і што смяротнасць у краіне была ў 20 разоў ніжэйшай, чым у іншых. Насамрэч, лішняя смяротнасць у Беларусі ў 2020—2021 гадах была адной з найвышэйшых на свеце. 

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў што ў Бучы не было масавых забойстваў і што Хатынь спалілі «нацмэны».

Ëн таксама некалькі разоў пагражаў Дзянісу Знаку: «Майце на ўвазе, што дзяржава моцная сваім парадкам. Не парушайце законаў, бо за гэта наступае строгая адказнасць. Ты на біялагічны факультэт паступіў? Я зараз у рэктара спытаю, як ён экзамены прымаў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
61
Панылы сорам
372
Ха-ха
40
Ого
16
Сумна
17
Абуральна
123
1
Разумнік/адказаць/
01.09.2022
Гэтыя словы "дзяржава моцная сваім парадкам " - і ёсць чыстае апрау́данне нацызму і фашызму. Калі "парадак" - забарона іншадумства. Ужо было у ссср. Скончылася. Скончыцца і гэты "порядок"
0
антисвета/адказаць/
02.09.2022
Вв, ясна, якога вектару была б у газпрамаўца Бабарыкі партыя... мець вялікую пракрамлёўскую фракцыю ў беларускім парламенце (не ў цяперашняй палатцы канечне, а ўвогуле) - мара крэмлінаў
03.09.2022
Вельмі карысная для здароўя парада : выдаліце са спісу тв-каналаў усе інфармацыйна-палітычныя дзяржаўныя расейскія і беларускія, сабе і ўсім знаёмым-блізкім. Вы значна аздаравіце блізкае кола сяброў і родных. Яны будуць глыбока вам удзячны!)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930