Знайсці
31.08.2022 / 22:358РусŁacБел

У Мінску з'явяцца Японскі сад і першая ў Беларусі экалаўка

«Аліварыя», міжнародная кампанія Remondis і вялікі гарадскі пікнік Vulitsa Ezha аб'яднаюць намаганні і стануць першымі, хто прыме ўдзел у рэалізацыі новай экспазіцыі «Японскі сад» у Батанічным садзе. Таксама на 20-м юбілейным фестывалі 3 верасня з'явіцца першая ў Беларусі «адказная» экалаўка з перапрацаванага пластыка. Пазней партнёры дапамогуць таксама з пасадкай раслін японскай флоры і аднаўленнем газонаў, піша Blizko.by.

«Японскі сад» плануецца закласці на пляцоўцы побач з аранжарэяй. Рэалізоўваць праект будуць паступова на працягу гэтага і наступнага года, прыцягваючы партнёраў.

Першым элементам лакацыі стане экалагічная лаўка ад «Аліварыі». Яе спецыяльна для праекта вырабіла адзіная ў СНД кампанія, якая спецыялізуецца на вытворчасці вырабаў з перапрацаванай сыравіны. Антывандальная экалаўка важыць больш за 100 кг, яна даўгавечная і можа быць перапрацаваная яшчэ не адзін раз. Для яе вырабу патрабуецца каля 3 тысяч ПЭТ-бутэлек.

«Аліварыя», як сцвярджаецца, стане першай кампаніяй, якая ўсталюе такое паркавае палімеркампазітнае збудаванне ў Беларусі, у складзе якога — выключна экаматэрыялы без дадання хімікатаў. Для вырабу выкарыстоўваюцца палімеры, якія прымяняюцца ў харчовай прамысловасці, і пясок. 

Устаноўка экалаўкі ад «Аліварыя» прэзентуецца як рэальны прыклад таго, як смецце можа стаць карысным, а правільнае выкарыстанне адыходаў дапамагае захаваць дрэвы і ачысціць асяроддзе ад пластыка.

Фестываль Vulitsa Ezha, заканчваючы летні сезон і сыходзячы на вакацыі, збіраецца аднавіць газоны ў Батанічным садзе: для іх ужо закупленае насенне дацкай травы, а для батанічнай экспазіцыі «Японскі сад» каманда праекта перадасць Батанічнаму саду сакуру.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
01.09.2022
Бізань і гафель вам з гікам...,
кэп. ну прабачце ўжо) 

мне вы дауно нецікавы. здзівіць вы мяне не можаце нічым

п.с. куды працаваць плануеце ў выніку ісці? у санкт-пецярбургскую кляную?
0
Мясокомбинат «Самсон»/адказаць/
01.09.2022
палацы Доджаў, жонцы сваёй паказвайце. а не мне.
0
Валерый/адказаць/
01.09.2022
Выдатнае пачынанне. Садоў шмат не бывае
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031