Знайсці
31.08.2022 / 19:097РусŁacБел

Актывістка Бондарава змагаецца ўжо з паветранымі змеямі

Гродзенская актывістка Вольга Бондарава, якая набыла сумную вядомасць зацятым змаганнем з любымі праявамі нацыянальнага духу беларусаў, знайшла новы аб'ект прымянення сваёй энергіі. Гэтым разам яна ўбачыла ў краме FUNtastik у гродзенскім гандлёва-забаўляльным комплексе Triniti паветраных змеяў з аднарогамі ў падазроных колерах, піша Hrodna.life.

Такія змеі ўстрывожылі гродзенскую актывістку

Цацка была ў колерах вясёлкі, але для Бондаравай вясёлка не можа быць проста вясёлкай — гэта сімволіка ЛГБТ.

На думку актывісткі, «дэманстрацыя ЛГБТ-сімволікі дзецям пагражае дэмаграфічнай бяспецы нашай краіны, парушае закон «Аб правах дзіцяці» ў частцы абароны дзяцей ад інфармацыі, якая можа нанесці шкоду іх нармальнаму маральна-маральнаму развіццю, і Канстытуцыю РБ».

У самой краме толькі ад самой Бондаравай даведаліся, што, аказваецца, яны дэманструюць сімвал ЛГБТ.

«Вобраз «Адзінарога» — гэта казачны персанаж, і на афіцыйных крыніцах адсутнічае інфармацыя, дзе ён асацыюецца з ЛГБТ ці іншай аналагічнай абрэвіятурай. (…)

У заканадаўстве Рэспублікі Беларусь адсутнічае забарона на маляванне «Аднарогаў» на якім-небудзь прадмеце, рэчы. У выніку мы не знайшлі парушэнняў з нашага боку», — адказаў скаржніцы дырэктар гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Пупс і К» Андрэй Кунскі.

Кунскі адзначыў таксама, што малюнак аднарогаў быў размешчаны на ружовым фоне. Пры гэтым тавар мае ўсе сертыфікаты адпаведнасці і дазволы на рэалізацыю.

Што для Бондаравай, якая прызвычаілася, што рэпрэсіўная сістэма рэагуе на любую яе фантазію, вядома, ніякі не аргумент, яна працягне змаганне з вясёлкай і гуртуе аднадумцаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Лепрыкон на вясёлке чакае Бондараву/адказаць/
31.08.2022
Хворы чалавек. Хай яшчэ пазмагаецца з дзіцячымі кніжкамі, дзе шмат выяў вясёлкі. І да ведама Бондаравай - сімвал ЛГБТ сцяг ў колерах вясёлкі, а не вясёлкавыя колеры. На прымусовае лячэнне ўжо трэба адпраўляць.
0
Сава/адказаць/
31.08.2022
Маразматичка. Придумывает проблему там где её нет. Ей бы в США жить. Пить стиральный порошок, а потом судиться с производителем из-за отсутствия предупреждения о запрете употреблять в пищу
0
Накажи их, накажи/адказаць/
03.09.2022
Бондарава, даю н̶а̶ ̶̶в̶о̶д̶к̶у̶ наводку. Pop it. ПопИТ. Работайте, б̶р̶а̶т̶ь̶я̶ сестры. Не благодари
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829