Знайсці
31.08.2022 / 17:27РусŁacБел

Кожны дзясяты беларускі настаўнік — пенсіянер

Кожны дзясяты беларускі настаўнік ужо дасягнуў пенсійнага ўзросту, доля пенсіянераў сярод іх складае 9,5%. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Андрэй Іванец

Сам ён нічога страшнага ў гэтым не бачыць, а наадварот, лічыць такую сітуацыю аптымальнай:

«Маладое пакаленне, маладыя спецыялісты, якія прыходзяць працаваць у школы, маюць патрэбу ў настаўніцтве, і хто, як не тыя педагогі, якія ўсё жыццё адпрацавалі ў адукацыі, могуць перадаць гэты вопыт. Гэта добры сплаў маладосці і вопыту», — запэўніў міністр, адзначыўшы, праўда, што нібыта «ў краіне адбываецца паступовае амаладжэнне педагагічнага складу».

Сёлета выкладаць у школах пачалі звыш 5,8 тысячы выпускнікоў педагагічных ВНУ. Акрамя гэтага, цэлы год адпрацавалі па спецыяльнасці тыя, хто спачатку вучыўся ў педагагічных класах, а затым паступіў у профільную ВНУ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031