Знайсці
31.08.2022 / 14:343РусŁacБел

Беларускі блогер гастралюе па Крыме

Блогер і спявак Улад Кабякоў, які мае больш за 3 мільёны падпісантаў на «Ютубе», у жніўні адправіўся ў тур па гарадах Расіі і Крыме.

Фота: інстаграм Кабякова

Спачатку Кабякоў анансаваў, што будзе выступаць толькі ў расійскіх гарадах. Пазней на афішу дадалі Сімферопаль, Севастопаль, Керч, Алушту, Ялту і Феадосію. Там спявак выступаў у жніўні.

Скрыншот: інстаграм Кабякова

Відэа на канале Кабякова — гэта ў асноўным чэленджы і іншыя забаўляльныя ролікі.

Раней ён быў у камандзе А4 блогера Улада Бумагі. Але ў маі ён сышоў адтуль, пасля таго як абвясціў пра заручыны.

«На сёння дзеянні Улада Кабякова ідуць у разрэз з асноўнымі каштоўнасцямі і ідэалогіяй канала А4, нам будзе складана заставацца сябрамі, камандай і здымацца разам.

Цяпер дзеянні Кабякова варта ўспрымаць як дзеянні самастойнага чалавека. Якімі б яны дзіўнымі ні былі, гэта дзеянні Кабякова, якія ніяк не звязаныя з А4», — напісаў Бумага.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
мясцовы2/адказаць/
31.08.2022
можна вандраваць па Расіі, і на акупаваных тэрыторыях пляскі ладзіць. Толькі нельга гэтую істоту "беларускім" блогерам называць.
1
Бондар/адказаць/
31.08.2022
Ну рускі чалавек паехаў у Крым, што такога? Мы ж ведаем якіх яны поглядаў. А беларускага там нічога няма.
4
Максим Дизайнер/адказаць/
01.09.2022
Вот они, наш будущий зажиточный класс и элита. Челенджи, забауляльне видео, блогеры.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера