Рэцэпт на выхадныя. Яблычна-грушавы крамбл — сакавіты восеньскі дэсерт
Крамбл (crumble) — дэсерт, які прыгатуе нават дзіця, але вынік усё роўна вам спадабаецца. У рэцэпце, які вам прапануем, вараныя яблыкі ператвараюцца ў пюрэ, якое цікава кантрастуе з кавалачкамі грушы, а над усім гэтым — лёгкая крошка з пясочнага цеста.
Фота: BBC Food
Каб згатаваць яблычна-грушавы крамбл, вам спатрэбіцца:
- 100 грамаў халоднага масла, нарэзанага на маленькія кавалкі
- 125 грамаў мукі
- 75 грамаў цукру (лепш браць трысняговы)
- 75 грамаў рубленых арэхаў (па жаданні)
- 500 грамаў яблык (прыкладна два вялікія)
- 400 грамаў груш
- палова чайнай лыжкі молатай карыцы
- 2 сталовыя лыжкі вадкага мёду
- ёгурт, заварны крэм ці вяршкі для падачы
- Разагрэйце духоўку да 190 градусаў.
- Пакладзіце масла ў вялікую міску і дадайце муку. Пальцамі ўцірайце масла ў муку, пакуль не атрымаеце буйную аднародную крошку. Дадайце цукар і арэхі (калі іх выкарыстоўваеце), перамяшайце.
- Ачысціце яблыкі ад скуры і насення, дастаньце з іх сярэдзіну. Нарэжце яблыкі на кавалкі даўжынёй 1 сантыметр. Разрэжце грушы на чатыры часткі ўздоўж, дастаньце з іх сярэдзіну і нарэжце грушы на кавалкі даўжынёй 3 сантыметры (не трэба здымаць скуру). Выкладзіце садавіну ў неглыбокую вогнетрывалую форму памерам каля 30 на 20 сантыметраў і глыбінёй каля 5 сантыметраў. Пасыпце карыцай, паліце мёдам, наліце да садавіны 120 мілілітраў вады і ўсё перамяшайце. Пакрыйце садавіну крошкай, але не прыціскайце.
- Выпякайце крамбл на працягу 45-55 хвілін ці пакуль верх не стане крыху карычневым, а вадкасць не пачне выцякаць. Падавайце крамбл цёплым ці гарачым з ёгуртам, ці, лепш за ўсё, з халоднымі ўзбітымі вяршкамі.
6 здаравейшых за каву напояў, якія ўзбадзёраць з раніцы
Рэцэпт на выхадныя. Італьянскія фрыкадэлькі з кабачкамі — арыгінальная і карысная страва
Рэцэпт на выхадныя. Дыетычныя чызкейкі — такія лёгкія і простыя ў гатаванні






Просты дэсерт з хлеба
 4
Каментары
22
Лідкін боршч /адказаць/сачыць04.09.2022
Можа цынамон, а не карыца? Шчэ мая цётачка казала ў далёкім 1978 годзе, што дадасьць цынамон у пірог. А яна працавала настаўніцай беларускай мовы, жыве на Мядзельшчыне.
00
))/адказаць/сачыць05.09.2022
⤷Хальярд, и все на бока......
00
Хальярд/адказаць/сачыць05.09.2022
⤷ )), дык усё, што смачнае - да бакоў "ліпне-прыстае". :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Памёр 28-гадовы стэндап-комік Дзмітрый Зубовіч
 2
Адзінаццацікласніка сельскай школы Добрушскага раёна арыштавалі проста падчас агульнага сходу бацькоў, вучняў і настаўнікаў
 4
«Неабходная больш глыбокая дыскусія» — прэм'ер Літвы пра ўніфікацыю абмежаванняў для беларусаў і расіян
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера