Знайсці
29.08.2022 / 11:361РусŁacБел

У Партугаліі ў садзе знайшлі найбуйнейшы ў Еўропе шкілет дыназаўра

У горадзе Помбал, Партугалія, выявілі астанкі брахіязаўра — прадстаўніка найбуйнейшага віду з усіх дыназаўраў і наземных жывёл, якія калі‑небудзь існавалі на зямлі. Даследчыкі называюць яго самым вялікім шкілетам дыназаўра, знойдзеным у Еўропе.

Шкілет быў знойдзены ў садзе за жылым домам. Яго ўладальнік заўважыў фрагменты акамянеласцяў яшчэ ў 2017 годзе і звязаўся з даследчыкамі з Лісабонскага ўніверсітэта. Тады ж і пачаліся раскопкі.

«Незвычайна знайсці ўсе рэбры такой жывёлы, не кажучы ўжо пра тое, што яны захавалі сваё першапачатковае анатамічнае становішча», — сказала супрацоўніца Лісабонскага ўніверсітэта Элізабэт Малафая.

Даследчыкі спадзяваюцца, што пры далейшых раскопках ім удасца выявіць больш частак таго ж дыназаўра. Мяркуючы па памеры шкілета, палеантолагі выказалі здагадку, што ён быў 12 метраў у вышыню і 25 метраў у даўжыню.

Малафая таксама адзначыла, што гэты дыназаўр жыў прыкладна 145 млн гадоў таму. Паводле яе слоў, гэтае адкрыццё з'яўляецца вельмі важным для далейшага вывучэння Юрскага перыяду ў цэлым і старажытнай фаўны Пірэнейскага паўвострава ў прыватнасці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Харитон Маркович Бепрессиян/адказаць/сачыць
29.08.2022
Бедны дыназаўр. Няхай бы іхная эра доўжылася й дасюль. Які сэнс у людзях ? Спадарыня эвалюцыя пэўна з бадуна вывела на вяршыню такую агідную пачвару, як чалавек.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031