Знайсці
26.08.2022 / 16:21РусŁacБел

Самы папулярны ў свеце менеджар пароляў паведаміў пра ўзлом 

Кампанія LastPass, менеджар пароляў, якім карыстаюцца больш за 33 млн чалавек па ўсім свеце, паведаміла, што хакер нядаўна скраў зыходны код і канфідэнцыйную інфармацыю кампаніі, піша Bloomberg. 

Праўда, кампанія не лічыць, што нейкія паролі былі скрадзеныя, таму карыстальнікам не трэба рабіць ніякіх дзеянняў для абароны сваіх уліковых запісаў. Па звестках кампаніі гэта тэхнічна немагчыма, бо ўзломшчыкі ўвогуле не атрымалі доступу да даных карыстальнікаў — толькі да часткі ўнутраных даных кампаніі.

Расследаванне паказала, што злачынца здолеў атрымаць доступ да праграмы, якую супрацоўнікі выкарыстоўваюць для распрацоўкі і абслугоўвання LastPass. «Злачынцы змаглі атрымаць доступ праз узламаны ўліковы запіс распрацоўшчыка», — сказалі ў кампаніі.

LastPass стварае і захоўвае складаныя для ўзлому згенерыраваныя паролі для ўліковых запісаў, такіх як Netflix або Gmail, для сваіх карыстальнікаў — без неабходнасці ўручную ўводзіць уліковыя звесткі. Кліентамі LastPass, сярод іншага, з'яўляюцца Гарвардскі ўніверсітэт, сервіс рассылкі MailChimp і аднай з найбольшых у свеце страхавых кампаніяў Anderson.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031