Знайсці
26.08.2022 / 15:15РусŁacБел

СААЗ: У свеце з пачатку года ад COVID-19 памерла больш за 1 млн чалавек

Ужо 1 мільён чалавек у свеце памерла ад COVID-19 у 2022 годзе. Пра гэта заявіў у чацвер, 25 жніўня на прэс-канферэнцыі гендырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Адханам Гебрэйесус.

У гэтым годзе мы пераадолелі трагічную мяжу ў 1 мільён зарэгістраваных выпадкаў смерці ад COVID-19. Мы не можам сказаць, што вучымся жыць з COVID-19, калі толькі ў гэтым годзе ад COVID-19 памерла 1 мільён чалавек, калі ў нас ёсць усе інструменты, неабходныя для прадухілення гэтых смерцяў», — сказаў ён.

Кіраўнік СААЗ звярнуўся да ўсіх краін з просьбай актывізаваць намаганні па вакцынацыі — ён адзначыў, што для таго, каб перамагчы каранавірус, павінны быць прышчэпленыя не менш 70% насельніцтва.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера