Знайсці
21.08.2022 / 00:1828РусŁacБел

«Дугін меў ехаць на гэтай машыне, але сеў у іншую». Узарвалі дачку ідэолага расійскага імперыялізму Дугіна

У Падмаскоўі ўзарвалі джып Дар'і Дугінай — дачкі Аляксандра Дугіна, філосафа-неанацыста, ідэолага расійскага імперыялізму. Знаёмыя сям'і пішуць, што ў машыне павінен быў ехаць і сам Дугін. 

Па папярэдніх звестках, дзяўчына загінула на месцы. Але афіцыйнага пацвярджэння няма.

Выбух у Land Cruiser Prado адбыўся на Мажайскай шашы падчас руху.

Машына Дугінай

Скрыпач Пётр Лундстрэм паведаміў, што Дар'я Дугіна разам з бацькам выступала на патрыятычным фестывалі «Традыцыя» ў падмаскоўнай сядзібе Захарава. 

«Дугін меў ехаць на гэтай машыне, але сеў у іншую», — напісаў музыка.

Аляксандра Дугіна лічаць ідэолагам так званага «рускага свету», рашызму. З 2014 года ўнесены ў санкцыйны спіс Еўрасаюза, а з 2015 года і ў санкцыйны спіс ЗША і Канады.

Дар'я Дугіна займалася журналістыкай, філасофіяй і паліталогіяй, у ліпені 2022 года была ўключана ў санкцыйныя спісы Вялікабрытаніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
86
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
10
Сумна
20
Абуральна
6
0
я шарык шарык-лашарык/адказаць/
21.08.2022
Вадя, если что я не помню номер телефона сына моего. даже дату рождения и имя его вспоминаю с трудом
ну такая вот дырявая у меня голова
поэтому, нечем меня брать, господа
0
Янка-музыка/адказаць/
21.08.2022
Гэта іншае, альбо "это другое", адкажуць прыхільнікі спец-аперацыі-вайны-ва-ўкраіне! Ня час шукаць вінаватых, час скончыць вайну! Бо ахвяр ужо вельмі шмат і з аднаго і з другога боку! Рускія павінны выйсці з Украіны і заставіць украінцаў у спакоі, выйсці з Беларусі і заставіць беларусаў у спакоі! Вяртайцеся дамоў пакуль ёсць магчымасць павярнуцца жывымі! Адумайцеся, розум у вас яшчэ ёсць? Кожны наступны крок даправадзіць глыбей да пекла! Вайна не патрэбна нікому! Мы хочам жыць! Перастаньце забіваць!
1
Пожалуй/адказаць/
22.08.2022
К черту эти разборки в несчастной путинской России. Мне нашего зубра, утонувшего в болоте, жальче.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031