Знайсці
19.08.2022 / 18:485РусŁacБел

«Яна прадала свайго бацьку, сям'ю, Радзіму». Дачка расійскага сенатара выступіла супраць вайны, бацька ад яе адхрысціўся

У красавіку 2022 года 25-гадовая Дзіяна Ісакава, старэйшая дачка сенатара ад Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі Эдуарда Ісакава, выйшла на антываенную акцыю ў Сочы. Яе практычна адразу затрымалі. Неўзабаве пра гэта даведаўся сенатар Ісакаў і, як сцвярджае ягоная дачка, выгнаў яе з дому. Цяпер Дыяна знаходзіцца не ў Расіі, але перад тым, як з'ехаць з краіны, яна дала вялікае інтэрв'ю «Медузе».

Дыяна Ісакава з бацькам

Даведаўшыся пра гэта інтэрв'ю, дадзенае «СМІ, прызнанаму іншаагентам», як бацька неадкладна напісаў пост у тэлеграме, у якім амаль у стылістыцы сталінскіх часоў адхрысціўся ад роднай дачкі. 

«Мабыць, яна атрымала грашовыя сродкі ад гэтых СМІ, іншымі словамі — прадала свайго бацьку, сям'ю, Радзіму і пакінула Расію. Складана падабраць словы, калі твая дачка аказваецца здраднікам», — напісаў сенатар.

Калі ў красавіку Дыяна Ісакава ўпершыню публічна выступіла супраць вайны, бацька, па ягоных словах, «спрабаваў растлумачыць ёй неабходнасць правядзення СВА, прапаноўваў наведаць месцы баявой славы савецкага народа, пачытаць пра гісторыю сваёй краіны. Прапаноўваў паехаць на Данбас у якасці валанцёра, дапамагаць людзям, якія восем гадоў жылі ў стане вайны, і з першых вуснаў даведацца прычыны СВА». Але дачку ўсё гэта не спакусіла: яна, маўляў, «хоча толькі хайпануць на такой сур'ёзнай тэме, таму і звярнулася ў СМІ, расказаўшы пра сваю пазіцыю, не забыўшыся згадаць, што яна — дачка сенатара».

Пасля таго бацька выкладае «кампрамат» на 25-гадовую Дыяну, якую, як сам прызнаецца, не выхоўваў з трох гадоў, бо яна дачка ад першага шлюбу. Паводле яго, яна стаіць на псіханеўралагічным уліку, рабіла спробы суіцыду, належала да ЛГБТ, не мае адукацыі, бо не хацела вучыцца, ні дня не працавала.

«З таго моманту, як я даведаўся, што ў яе антырасійская пазіцыя, мы не маем зносін. Я яе не забяспечваю, не даю жылля.

Думаў, што пойдзе працаваць, пачне дарослае жыццё, будзе думаць па-даросламу.

А яна вырашыла зарабіць грошы, прадаўшы сваё інтэрв'ю, прадставіўшыся дачкой сенатара».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Малюта Скуратов/адказаць/сачыць
19.08.2022
Не убедительно. Верить ему нельзя! Папашка явно заодно с дочей, яблочко от яблоньки, плоть от плоти. Надо бы его расспросить с пристрастием, контру нераскрытую, с кем поддерживает контакты, нет-ли банковских счетов, висит-ли портрет Путина в кабинете, пьёт-ли виски, и т.д. Разом расколется, ненадёжный элемент.
0
Лідкін боршч /адказаць/сачыць
19.08.2022
Ёлупень. Добра, Дзіяна, што не маеш зносін з такім 'татам'. Яго трэба на ўлік, як псіхічна хворага, узяць. Пры чым тутака месцы баявой славы савецкага народа? Калі кіраўнікі краін ганарацца толькі вайной, няма аб чым казаць - вар'яты.
19.08.2022
Самае галоўнае, што дзяўчына не прадала сваё сумленне. А ад такога бацькі трэба ўцякаць, і чым далей-тым лепш.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031