Знайсці
10.08.2022 / 19:185РусŁacБел

Урад збіраецца рабіць у Баранавічах «Вялікі Камень» для беларускіх прадпрымальнікаў

Пра планы стварыць у Баранавічах ільготную эканамічную зону на ўзор «Вялікага Каменя» ў Смалявіцкім раёне расказаў сёння прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Па словах Галоўчанкі, у горадзе будзе створана пляцоўка, на якую інвестар можа прыйсці проста з абсталяваннем. Усё астатняе будзе забяспечана дзяржавай.

«Дзяржава ўкладзецца ў стварэнне спецыяльнай пляцоўкі з усімі неабходнымі камунікацыямі: вада, электраэнергія, газ, ачышчальныя збудаванні. Фактычна гэта будзе чыстая пляцоўка, куды чалавек зможа прыйсці са сваім абсталяваннем і пачаць адразу працаваць. Гэта важна, бо нават узгадненне праектнай дакументацыі на падвод займае досыць шмат часу», — сказаў прэм'ер.

Пляцоўка будзе прызначацца для беларускіх прадпрымальнікаў, якія змогуць атрымаць тут падатковыя льготы.

«Гэтую пляцоўку зробім прывабнай за кошт стварэння там асаблівага рэжыму. Гэта будзе нейкі аналаг кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі Камень», толькі для беларускіх прадпрымальнікаў. Словам, невялікая індустрыяльная зона», — дадаў Галоўчанка.

Галоўчанка дапусціў, што праект можа быць рэалізаваны ў рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства, калі камунікацыямі займаецца інвестар, які потым здае абсталяваныя месцы ў арэнду прадпрымальнікам. Цяпер у Беларусі працуе сем свабодных эканамічных зон і дзве асаблівыя эканамічныя зоны («Вялікі Камень» і ПВТ). Таксама льготы даюцца рэзідэнтам зоны «Брэміна-Орша».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
стоп лукашызм/адказаць/
10.08.2022
“… «Вялікі Камень» для беларускіх прадпрымальнікаў” - ад лукашызму можна чакаць толькі надмагільны камень або зону - “… невялікая індустрыяльная зона”.
2
антисвета/адказаць/
10.08.2022
ну мы з маім новым Мадам і зажывем)
0
Сава/адказаць/
11.08.2022
Идея не нова. В Голландии почти в каждой коммуне есть промплощадка со всеми основными коммуникациями. Инвестор может здание и сам построить, не прокладывая дороги, сети. Ошибка властей: для их инвестор это тот кто строит завод минимум за 5 лямов. Мелочь их не интересует.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера