Знайсці
08.08.2022 / 12:351РусŁacБел

Палітзняволенага юнака Мікіту Залатарова перавялі з калоніі ў турму

Мікіце Залатарову змянілі рэжым і перавялі з магілёўскай папраўчай калоніі № 15 у жодзінскую турму № 8. Хлопец будзе адбываць пакаранне ў турме строгага рэжыму. Перадумовай такога пераводу стаў перавод хлопца з выхаваўчай калоніі ў папраўчую ў чэрвені.

Раней юнака судзілі двойчы: напачатку яго затрымалі ў 17-гадовым узросце і абвінавацілі за падзеі 10 жніўня 2020 года па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў); арт. 295-3 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паразлівае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў); арт. 364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў).

Тады хлопца пакаралі 5 гадамі выхаваўчай калоніі.

А 12 ліпеня 2021 года хлопцу прысудзілі 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму па арт. 364 КК (гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
08.08.2022
Моцы гэтаму мужнаму хлопцу. Не здаецца, вось яго і топяць. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031