Знайсці
29.07.2022 / 14:14РусŁacБел

Як уратаваць будынкі ў Венецыі? Адна кампанія сцвярджае, што знайшла спосаб

Навукоўцы лічаць, што Венецыя можа ў найбліжэйшыя дзесяцігоддзі пагрузіцца ў ваду. Але ж адна кампанія прапануе спосаб, які дазволіць хоць трохі палегчыць жыццё легендарнаму гораду, і зрабіць гэта яна хоча з дапамогай «лятучых лодак».

Фота: Candela

Шведская кампанія Candela сцвярджае, што яе электрычныя лодкі могуць дапамагчы ў барацьбе з moto ondoso — шкоднай з’явай, калі хвалі ад лодак, якія рухаюцца па горадзе, б’юцца аб будынкі і тратуары, піша CNN.

ЮНЭСКА лічыць, што неабходна рэзка паменшыць уплыў маторных лодак на горад, і прадукцыя Candela якраз накіраваная на гэта. Кампанія стварыла мадэлі лодак Candela C-8 і P-8 Voyager, якія рухаюцца на высокай хуткасці, але пры гэтым амаль не ствараюць хваляў. P-8 Voyager можа браць пасажыраў і выкарыстоўвацца як таксі ці катар, таму гэтая мадэль можа атрымаць папулярнасць на венецыянскіх каналах.

Лодкі ствараюць хвалі вышынёй усяго ў 5 сантыметраў, чаго не хопіць, каб пашкодзіць будынкі ды тратуары. Рухаюцца ж яны з хуткасцю 55 кіламетраў за гадзіну, што аналагічна хуткасці ручной гандолы.

У чэрвені Candela анансавала стварэнне 30-мясцовай лодкі P-12, якая будзе здольная рухацца з хуткасцю да 60 кіламетраў за гадзіну. Гэты паром, лічаць вытворцы, дасць Венецыі шанс перамагчы заторы ў пікавыя гадзіны.

Электрамабілі — з’ява, якая ўжо набыла папулярнасць, у адрозненне ад электрычных лодак накшталт прадукцыі Candela. Канструяваць такія лодкі цяжка, бо на эфектыўнасць іх працы ўплывае і супраціўленне вады корпусу лодкі, і вага батарэі. Таму ў большасці выпадкаў канструктарам прыходзіцца ахвяраваць або хуткасцю лодкі, або яе магчымасцю рухацца на вялікія адлегласці.

Батарэі лодкі ёмістасцю 100 кВт·г хопіць толькі на тое, каб праплыць 55 кіламетраў на хуткасці каля 35 кіламетраў за гадзіну, пасля гэтага яна разрадзіцца. Але калі падняць корпус лодкі з вады, гэта дапаможа вырашыць праблему супраціўлення вадкасці, менавіта так і зрабілі ў Candela. Як сцвярджае кампанія, яе лодкі маюць ККД 400% і могуць плыць на працягу 150 хвілін, і толькі пасля гэтага ім спатрэбіцца падзарадка.

Ёсць адна праблема: каб лодка падняла корпус, ёй трэба набраць пэўную хуткасць, якая з’яўляецца занадта высокай для найбольш папулярных турыстычных пунктаў у Венецыі. Але ж па-за межамі цэнтра горада электрычныя лодкі ад Candela сапраўды можна выкарыстоўваць.

Беларуская Венецыя ў Жыткавіцкім раёне ФОТАФАКТ

10 рэчаў, пра якія не будуць ведаць нашы нашчадкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера