Знайсці
31.07.2022 / 15:3112РусŁacБел

Новы мітрапаліт панізіў Фёдара Поўнага да ключара. Сам Поўны: Адкрыйце Вікіпедыю! Мяне павысілі! 

Як стала вядома «Нашай Ніве», страціў пазіцыі Фёдар Поўны, якога называлі «духаўніком Лукашэнкі». Папярэдні мітрапаліт Павел з Поўным проста ваяваў. А вось Веніямін прыдумаў хітры ход. Лукашэнка за былога фаварыта не ўступіўся. 

Скрыншот з відэа

Фёдар Поўны — уплывовы святар, сакратар і памочнік Мітрапаліта Філарэта, паспяховы бізнэсмен з вялікімі амбіцыямі. Яму адзінаму са святароў дазволілі пабудаваць палацык у элітным квартале Драздоў.

У свой час амбіцыі Поўнага сутыкнуліся з супрацьдзеяннем Масквы — патрыярх Кірыл не давяраў Поўнаму. Пастаўлены ў Беларусь мітрапаліт Павел увайшоў з ім у адкрытую канфрантацыю і прылюдна абяцаў «посадить этого жирного попа» — яму здавалася смешным жартам такое перакручванне прозвішча з адсылкай да саліднага багацця Поўнага. 

Павел адпраўляў у маскоўскі Сінод скаргі на Поўнага, пісаў на яго заявы ў беларускія органы, але непатапляльны Поўны захоўваў свае пазіцыі, дзякуючы набліжанасці да Лукашэнкі. 

Немалы дом айца Фёдара Поўнага ў Драздах. 

Як тлумачаць «Нашай Ніве» знаёмыя з сітуацыяй дзеячы царквы, пасля адстаўкі мітрапаліта Паўла (які, нечакана для ўсіх, праявіў чалавечую пазіцыю падчас тэрору супраць нязгодных з фальсіфікацыямі на выбарах) і прызначэння мітрапаліта Веніяміна (Віталя Тупекі) на пасаду патрыяршага экзарха Поўны спачатку ўмацаваў свой уплыў. 

Але пасля мітрапаліт Веніямін пайшоў на хітрасць: сваім указам ён ператварыў Усіхсвяцкі храм у Сабор, якім, паводле канонаў, можа кіраваць толькі прадстаўнік чорнага духавенства, манах.

Фёдаў Поўны — прадстаўнік белага духавенства, жанаты святар. У храме, які ён будаваў, песціў і лічыў сваім, Поўнаму было прапанавана застацца ключаром. 

Як можна меркаваць па інфармацыі на сайце Мінскай епархіі, Поўны з гэтай прапановай вымушаны быў пагадзіцца. Цяпер ён ключар. 

Гэта пасада ў храме праваслаўнай царквы, якую можна параўнаць з намеснікам настаяцеля — ключар кіруе іншымі святарамі ў межах пастаўленых настаяцелем задач. 

Пасаду ключара таксама можна параўнаць з дзейнасцю намесніка па фінансавых пытаннях. У выпадку Поўнага гэта такі пасыл: кіруй фінансамі, але ва ўладу не лезь. 

Ключар павінен узгадняць з кіраўніком храма дзеянні: у таго і пячаткі, і подпісы. 

Пры гэтым Поўны захоўвае магчымасць працягваць весці бізнэс у «Доме міласэрнасці», які, па сутнасці, уяўляе сабой медыцынскую клініку платных паслуг, дзе вялікую частку работы робяць царкоўныя валанцёры. 

Лукашэнка не стаў умешвацца ў разборкі ўнутры беларускай царквы. 

На сайце мінскай епархіі не ўказана імя новага настаяцеля Усіхсвяцкага храма. Імаверна, гэта сам патрыяршы экзарх Веніямін. 

Сам Фёдар Поўны ў адказ на званок журналістаў сцісла адказаў, што «вы чудакі», «нічога не разумееце». 

«Усе спрабуюць сітуацыю неяк вывернуць, пакпіць, хто як. А вы, між тым, адкрыйце Вікіпедыю: ключар — гэта памочнік экзарха ў храме! Пры чым тут «панізілі»? Вы не так успрымаеце ўсё, няма ніякай праблемы, гэта высмактана з пальца, людзі не разумеюць, што такое ключар, толькі кажуць, не разабраўшыся. Адкрыйце Вікіпедыю! Стаў яшчэ вышэй!» — сказаў Поўны. 

Але папулярная думка ў праваслаўных колах супрацьлеглая. 

«Так, прынізіў, — пацвердзіў «Нашай Ніве» праваслаўны святар. — Гэта пры тым, што Поўны вельмі быў рады, што знялі Паўла, і яўна спадзяваўся на значную пасаду. Напрыклад, даўно свабодная вакансія кіраўніка спраў. Але Веніямін даў яму нейкую левую пасаду кіраўніка новага аддзела па працы з ВНУ і зняў яго з настаяцельства у яго казырным храме».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Звязацца з аўтарам можна ў тэлеграме па ніку @artsiom_harbatsevich ці праз мэйл [email protected]

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
31
Панылы сорам
9
Ха-ха
95
Ого
6
Сумна
10
Абуральна
15
0
паляўнічы за прывідамі/адказаць/
31.07.2022
Фота трэба аздабіць лаўровым вянком, а знізу падпісаць - "Голубой воришка". Будзе вельмі гарманічна глядзецца.
0
BALAGANOV/адказаць/
31.07.2022
Актуально из Высоцкого:
В церкви смрад и полумрак,
Дьяки курят ладан.
Нет! И в церкви все не так,
Все не так, как надо
0
відьманявідьма/адказаць/
02.08.2022
"панізілі" - "не наадварот павысілі"
усё ў духе царквы - сцвярджаць адваротнае - "бога нет" "нет он есть!"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031