Знайсці
14.07.2022 / 09:032РусŁacБел

«Звані сюды, што такое?» Пасля зліваў тэлефонных размоў чыноўнікі і сілавікі масава перавялі сваю камунікацыю ў месенджары

«Гэта лагічна, не ведаю калег, хто яшчэ па прыватных справах звоніць па стацыянары ці мабільнай сувязі», — сказалі «Нашай Ніве» і функцыянеры, і афіцэры. 

Фота: скрыншот з АНТ

Пасля таго як «Кіберпартызаны» завалодалі архівам Дэпартамента забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС, сталі вядомыя многія пікантныя падрабязнасці жыцця і стылю мыслення дзеячоў лукашэнкаўскай сістэмы. 

Краіна даведалася, якія кампліменты робяць Вользе Чамаданавай калегі, якому з недарагіх він аддае перавагу Наталля Эйсмант, з кім ходзіць па начных клубах начальнік міліцэйскай брыгады. І гэта толькі самыя гучныя выпадкі. 

Лагічнае наступства гэтага ўсяго: беларускія чыноўнікі і сілавікі ў масавым парадку пачалі адмаўляцца ад размоваў па мабільным тэлефоне, пераходзячы ў месенджары заходніх распрацоўшчыкаў. 

«Па «вяртушцы» (лінія абароненай сувязі, да якой маюць доступ топавыя дзяржслужачыя. — НН), стацыянары ці мабільнай сувязі цяпер абмяркоўваюцца толькі рабочыя пытанні. Так было не заўсёды. Хто разумны, той і раней нічога не казаў па тэлефоне, але цяпер і самыя дурні ўбачылі, да якой дыскрэдытацыі гэта можа прывесці ва ўмовах, калі пішуць усё і ўсіх», — кажа чыноўнік. 

«Якія практычныя высновы з гэтага, я не ведаю. Можа быць, стане менш кампраматаў і менш завербаваных сілавікамі. Чалавека, на практыцы, пачыналі слухаць толькі ад нейкага ўзроўню. Нейкі там старшыня калгасу нікому не трэба, а вось як толькі становішся намеснікам старшыні выканкама, то пачынаецца. Але многія не ведалі, ляпалі, трапляліся ў пастку», — дадае ён. 

«У мяне былі выпадкі, калі па старой памяці званіў калегам ці сумежнікам па мабільным тэлефоне ў непрацоўны час, яны нешта фыркалі, што занятыя, а потым праз 5 хвілін паведамленне ў месенджары: «Звані сюды, што такое?» — дапаўняе супрацоўнік міліцыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Турчын/адказаць/
14.07.2022
Чтобы эти прикорытники не использовали, они преступники и понесут наказание за предательство интересов народа, за поддержку лкахунты, за равнодушие и молчание, за развал экономики страны.
14.07.2022
По ходу до них дошло, что их слушают и лучше ни чего не придумали, как перейти в мессенджеры. )))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера