Знайсці
12.07.2022 / 15:512РусŁacБел

Кавід вяртаецца. Усяму віной новыя штамы, і вось іх сімптомы

Пандэмія не дае пра сябе забыць — колькасць выпадкаў кавіду ў свеце зноў пайшла ўверх. За гэта адказныя новыя штамы хваробы пад назвай BA.4 і BA.5. Прачытайце, якія сімптомы могуць на іх указваць.

Фота: pixabay.com

Новыя штамы кавіду часцей за ўсё праяўляюцца сімптомамі, падобнымі да прастуды. Гэта насмарк, боль у горле, галаўны боль, устойлівы кашаль і стомленасць. Пра ліхаманку кажуць менш чым траціна апытаных пацыентаў.

Пры гэтым ў штаму ВА.5 ёсць некалькі ўнікальных сімптомаў, якія адрозніваюць яго ад папярэдніка. Размова ідзе пра страту нюху і пра звон у вушах. Эксперты прапануюць ставіцца да гэтых праяваў хваробы вельмі сур’ёзна: магчыма, яны азначаюць, што хвароба закранула вобласць арганізма блізка да галаўнога мозга.

Ёсць яшчэ адзін сімптом, які сведчыць пра заражэнне штамам ВА.5 — гэта начная патлівасць. Пацыенты з такой версіяй кавіду пацеюць так моцна, што іх піжамы і пасцельная бялізна часам цалкам прамакалі.

Новыя штамы распаўсюджваюцца больш хутка, чым папярэднія. У той жа час няма сведчанняў, што хвароба, выкліканая ім, працякае больш цяжка ў параўнанні з мінулымі падварыянтамі кавіду.

На думку дактароў, лепшы спосаб спыніць з’яўленне новых штамаў — гэта вакцынацыя, у тым ліку і ўвядзенне бустарных прышчэпак. Чым больш людзей прайшлі поўны курс вакцынацыі, тым менш у віруса магчымасцей распаўсюджвацца і муціраваць.

Хочаце менш хварэць? Эксперты назвалі кавідныя звычкі, якіх варта прытрымлівацца ўвесь час

Навукоўцы расказалі, якія рызыкі для здароўя нясе паўторнае заражэнне кавідам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
20
Ха-ха
5
Ого
12
Сумна
34
Абуральна
8
12.07.2022
Што значыць вяртаецца ? Ён нікуды і не сыходзіў. Напрыклад, у маленькай (памерамі й колькасьцю насельніцтва толькі) краіне побач з Беларусьсю за мінулыя суткі выяўлена 995 новых выпадкаў захворваньня. Вы лічыце, што ў Беларусі іх менш ? Памыляецеся. У Беларусі прыкладна ў 4 разы болей.
7
Адам Иосифович /адказаць/
12.07.2022
Он и будет возвращаться, пока не перестанут считать и раздувать панику из-за обычной простуды. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031