Знайсці
09.07.2022 / 10:008РусŁacБел

Інсайдары: Ад Дзмітрыя Мядзведзева сышла жонка

Паводле звестак цэнтра «Дасье» Міхаіла Хадаркоўскага, ва ўладных колах Расіі цяпер актыўна абмяркоўваюць расстанне намесніка кіраўніка Рады бяспекі Мядзведзева з жонкай. Прычым ініцыятарам разрыву нібыта была менавіта Святлана — у дзявоцтве Ліннік.

У сеціве актыўна абмяркоўваецца расследаванне, апублікаванае ў тэлеграм-канале «Можам растлумачыць» са спасылкай на звесткі цэнтра «Дасье». «Можам растлумачыць» — гэта новая назва канала «Адкрытыя медыя. Эксклюзівы», перайменаванага ў верасні 2021 года, пасля прызнання арганізацый Хадаркоўскага экстрэмісцкімі і блакавання выданняў.

Паводле інфармацыі цэнтра «Дасье», які спасылаецца на ананімныя крыніцы, у апошні час у пары «адбыўся сур'ёзны разлад». Менавіта з гэтай падзеяй, а таксама сыходам з урада і зніжэннем палітычнага ўплыву, журналісты звязалі новы публічны вобраз Мядзведзева, які раней лічыўся сістэмным лібералам. Ён стаў пісаць жорсткія пасты ў падтрымку вайны з Украінай і літаральна пагражае зброяй Захаду.

У апошнія гады пара практычна не з'яўлялася на публіцы разам. Святлана Мядзведзева часцей была адна, на што звярнуў увагу тэлеграм-канал. Так, 19 студзеня жонка экс-прэзідэнта Расіі наведала цырымонію асвячэння вады ў марскім саборы Кранштата. Двума гадамі раней яна прыехала ў Пакроўскі манастыр, дзе павіншавала выхаванак з Калядамі. Падчас усіх гэтых візітаў Дзмітрый Мядзведзеў не суправаджаў жонку. Выглядае, што іх апошняе сумеснае з'яўленне адбылося ў студзені 2020-га на велікодным набажэнстве ў Маскве.

Пры гэтым да таго пара пастаянна прысутнічала на афіцыйных прыёмах, фатаграфавалася разам з сусветнымі лідарамі, у тым ліку і з Мішэль Абамай. Мядзведзеву параўноўвалі з Раісай Гарбачовай: яе вобраз вельмі моцна адрозніваўся ад Людмілы Пуцінай, якая цуралася публічнасці.

Пасля выхаду расследавання на афіцыйнай старонцы Дзмітрыя Мядзведзева ва Укантакце з'явілася відэавіншаванне ад яго і яго жонкі Святланы з днём сям'і, любові і вернасці. Ён святкуецца з 2008 года: тады Мядзведзеў знаходзіўся на пасадзе прэзідэнта Расіі.

Дзмітрый Мядзведзеў: я сардэчна віншую ўсе расійскія сем'і, цябе, Святлана, нашу сям'ю з гэтым святам.
Святлана Мядзведзева: Дзякуй. І цябе віншую.

Мядзведзевы знаёмыя з першага класа школы, сустракацца яны пачалі яшчэ падлеткамі, а ў 1993 годзе ўзялі шлюб. Фонд барацьбы з карупцыяй раней сцвярджаў, што Святлана Мядзведзева карыстаецца бізнэс-джэтам Bombardier за 50 млн даляраў, які належаў банку ВТБ. Пасля пачатку вайны гэты лайнер не раз лётаў у Дубай і назад. Таксама Мядзведзева лічыцца сваячкай саўладальнікаў аграхолдынга «Міраторг» Віктара і Аляксандра Ліннікаў (у прэс-службе ўрада гэтыя чуткі абвяргалі, называючы аднолькавыя прозвішчы «супадзеннем»).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
7
Ха-ха
44
Ого
11
Сумна
3
Абуральна
18
09.07.2022
мясцовы2,

скажам так)

адзін мудлы чалавек (я не шучу. я действительно продолжаю считать его муўдрым))
сказаў мне незадоўга да нашага з ім раставання - "падобнае прыцягвае падобнае"

высновы рабіце самі)

 
09.07.2022
мясцовы2,

"А яна занадта тупая, каб гэта пабачыць, і зразумець у якой бурбалке яна зараз жыве»

и именно такой президент сейчас нужен Беларуси? когда все меняется не просто стремительно, а со скоростью света когда Беларусь на пороге войны согласна - такая "занадта тупая, каб гэта пабачыць, і зразумець у якой бурбалке яна зараз жыве" - нормально зашла для периода постзастоя - у усатой сипатой хитрозачесанной нормально получилось лет 30 потормозить. надо отдать ей должное)   но сейчас совершенно другое время. время войны. а тут тупая на роль лидера никак не подойдет 
09.07.2022
мясцовы2,
"А яна занадта тупая, каб гэта пабачыць, і зразумець"

ну што вы хочаце ад дзеуки, якая першае, што зрабила у ,,самастойным,, жыцци, дык гэта скочыла замуж за уладзельца дзеравенскага начнога клуба) 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера