Знайсці
17.12.2022 / 21:3066РусŁacБел

Народзе, нагадаем, што на «Нашай Ніве» можна каментаваць. Вось якія механізмы бяспекі

Мы закрылі каменты ўвосені 2020 года, бо прадбачылі патэнцыйныя праблемы для каментатараў. У 2022-м аднавілі — але ў іншым тэхнічным рашэнні.

Аднаўляем, бо адчуваем у людзей жаданне выказвацца. Ва ўмовах, калі многія не могуць дазволіць сабе адкрыта выказацца ў сваіх сацсетках, ёсць патрэба выказвацца ананімна. Патрэбная пляцоўка, дзе людзі маглі б гаварыць не толькі з колам сяброў.

Аднаўляем мы каментаванне так, каб немагчыма было адсачыць, хто каментуе. Вось як гэта арганізавана.

  1. Калі вы заходзіце з беларускага ай-пі ці калі вы заходзіце на люстэрка «Нашай Нівы», форма для каментароў вам проста не паказваецца, не можаце вы і лайкаць, можаце проста чытаць каменты. Вы зможаце пакінуць каментар толькі заходзячы з Беларусі праз ВПН або з-за мяжы. Такім чынам, ніхто не зможа, нават выпадкова, нават па ўласнай памылцы, паставіць камент з беларускага ай-пі.
  2. Імя карыстальніка не будзе захоўвацца, рэгістрацыя не патрабуецца. Як толькі вы паслалі камент і выйшлі са старонкі з артыкулам, форма аўтаматычна ачышчаецца. Гэта будзе мець адваротным бокам — часам, патэнцыйна — блытаніну з нікамі. Мадэратар пастараецца мінімізаваць такія выпадкі.
  3. Дакладны час публікацыі каментароў не будзе адлюстроўвацца, каб каментатара не маглі вылічыць па часе публікацыі. 
  4. Акрамя гэтых, уключаныя і іншыя механізмы рандомнай ананімізацыі, якія робяць ідэнтыфікацыю каментатараў немагчымай (не будзем іх раскрываць). 

Такім чынам, мы выключаем магчымасць дэананімізацыі, нават калі вы праявіце легкадумнасць. Рэдакцыі таксама не будзе бачна, хто каментуе.

Ці можна зараз пасылаць «Нашай Ніве» інфармацыю праз форму для каментароў, а не праз бот? Так, гэта бяспечна, але вы праз форму не можаце пасылаць фоты і відэа.

Прэмадэрацыя захоўваецца, каб адсякаць абразы, бруд і правакатараў.

У ТГ каментаў мы не адкрываем, бо там дабіцца такой «бяспекі нават для легкадумных» каментатараў немагчыма.

Мы пакуль уводзім каментаванне ў тэставым рэжыме і не бяром асобнага чалавека на прыманне каментаў — спачатку пабачым, колькі іх ідзе і ці вартая ўвогуле аўчынка вычынення. Таму прабачце, калі ў нейкія перыяды сутак каменты доўга чакаюць прэмадэрацыю. Ацэнім колькасць і памер каментаў, тады выпрацуем рацыянальныя алгарытмы прэмадэрацыі. 

За новую магчымасць каментаваць вялізная падзяка беларускім праграмістам. Увогуле, унёсак беларускіх айцішнікаў у захаванне беларускай прасторы свабоды і інфармацыі неацэнная. Яны сапраўдныя героі нашага часу.

Мы ваш голас, дапамагайце нам гаварыць. Жыве Беларусь!

Правілы мадэрацыі застаюцца нязменныя, якімі былі і да 2020 года. Вось яны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
254
Панылы сорам
1
Ха-ха
8
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
0
17.12.2022
[Рэд. выдалена]
0
Тодар/адказаць/
18.12.2022
Ну тады чакайма Толiка Старкова, ен жа "сумнавядомая" асоба пад нiкам "Anatol Starkou". Усё засмечвае- да чего не дакранецца! Пэуна, такi злез ен нарэшце з Welfare!!!
4
Anatol Starkou/адказаць/
18.12.2022
Так, я тут і зайшоў пару хвілін таму. Асабіста мне падабалася ананімнасць. Вось напрыклад такия ники як Anatol Starkou і Satan Кантора ніколі не разшыфруе, хоць яны былі на форуме НН і за дзясяць гадоў да падзей-2020. Нкаторыя акстатнія нікі не хачу рэкламаваць.
Яшчэ пару слоў пра беларускіх IT-ішнікаў. Я іх працу пазнаў, калі перад выбарамі-2020 выпусцілі на свободу с чистой совестью праграмераў Голасу і Сходу. Блін, такой пасрэднасці і такой няславы я не мог сабе ўявіць як інжынер з 40гадовым стажам. І знайшлі ж бчб самых апошніх троячнікаў і ім даверылі Голас і Сход. Бездари.

Ну а тое, што форум ёсць гэта добра. Яшчэ б да яго свабоду слова і свабоду іншай думкі і глядзіш праз гадоў трыццаць з першай беларускай газеты Наша Ніва атрымаецца першая вольная беларуская газета для беларусаў і беларусак, а не для бчб.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930