Вандалы зноў апаганілі мемарыял на месцы сталінскіх расстрэлаў на Аршаншчыне
Невядомыя вандалы ў чарговы раз спрабавалі зняважыць памяць расстраляных у трыццатыя гады на Кабыляцкай гары жыхароў Аршаншчыны. На гэты раз хтосьці наляпіў на мемарыяльную пліту стыкеры ў выглядзе «георгіеўскіх стужак» і вывесіў плакат з расійскім трыкалорам і зоркай, паведамляе Аршанскі рэгіянальны партал.
Гэта не першы выпадак вандалізму на месцы, дзе ў часы сталінскіх рэпрэсій расстрэльвалі людзей. Помнік знаходзіцца ў лясным масіве амаль на тым самым месцы, дзе знайшлі расстрэльную яму.
Адзначаецца, што фотапасткі, накіраваныя ў бок помніка, спрацавалі толькі аднойчы, калі дэмакратычныя актывісты праводзілі мерапрыемства па ўшанаванні загінулых.
0
0
0
0
0
10
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Куды схадзіць у Ноч музеяў, каб было цікава
 1
Полк Каліноўскага цяпер ваюе на Харкаўшчыне
 2
Пуцін: У Расіі на сёння няма планаў захопу Харкава
 7
Амерыканскія інвестары прадаюць акцыі EPAM
 4
Расійскія страты на вайне ва Украіне зноў сталі расці
 11
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера