Знайсці
02.06.2022 / 16:58РусŁacБел

У Беларусі расце ўрадлівасць глебаў

Запасы фосфару і калію павялічыліся ў 3-4 разы.

Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі да Дня меліяратара галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута глебазнаўства і аграхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Віталь Лапо, перадае БЕЛТА.

«Глеба — галоўнае нацыянальнае багацце краіны, аснова ўсёй сельскагаспадарчай вытворчасці, харчовай бяспекі. Таму захаванне ўрадлівасці глеб — гэта прыярытэт дзяржавы», — сказаў навуковец.

Паводле яго слоў, кантроль за ўрадлівасцю глебы праводзіцца ў краіне з 1970 года. Яго ажыццяўляе аграхімічная служба Беларусі пад навуковым кіраўніцтвам інстытута.

Прасочваецца дынаміка асноўных уласцівасцяў глебы, і на аснове гэтага распрацоўваецца комплекс мерапрыемстваў па павышэнні ўрадлівасці. Гэтыя звесткі захоўваюцца ў банку даных аграхімічных уласцівасцяў глеб Беларусі. На працягу ўжо больш чым 40 гадоў ён пастаянна папаўняецца, інфармацыя назапашваецца і актуалізуецца.

Паводле Віталя Лапо, на тэрыторыі Беларусі пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы. Яны не вельмі багатыя на пажыўныя элементы, маюць кіслую рэакцыю асяроддзя.

«Калі ўзяць апошнія гады, то запасы фосфару і калію павысіліся ў 3-4 разы, практычна аптымізаваная глебавая кіслотнасць, павялічыўся паказчык утрымання перагною ў ворных глебах да 2,26%.

Дзякуючы планамернай пастаяннай працы, у Беларусі сфармаваўся масіў высокапладародных глеб, якія налічваюць каля 25%.

Гэты «залаты запас» дазваляе атрымліваць вельмі высокія ўраджаі пры мінімальных выдатках угнаенняў», — акцэнтаваў увагу галоўны навуковы супрацоўнік.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930