Рэцэпт на выхадныя. Шакаладны мус з аліўкавым алеем — далікатная страва для вячэры з гасцямі
Шакаладны мус — прыгожы і вельмі смачны дэсерт, які гожа прапанаваць гасцям. Ёсць шмат версій таго, як яго гатаваць, але мы прапануем вам рэцэпт шакаладнага мусу з аліўкавым алеем. Дзякуючы гэтаму кампаненту, вы атрымаеце багаты смак і атласную тэкстуру.
Фота: BBC Food
Каб прыгатаваць шакаладны мус з аліўкавым алеем, вам спатрэбіцца:
- 150 грамаў дробна пасечнага чорнага шакаладу з 70% какавы,
- 100 мілілітраў аліўкавага алею (не шкадуйце грошай на алей самай лепшай якасці),
- 4 вялікія яйкі (аддзяліце жаўткі ад бялкоў),
- чвэрць чайнай лыжкі солі — найлепш, морскай,
- 50 грамаў цукровай пудры,
- 6 кубкаў для эспрэса ці форм для мусу аб'ёмам у 100 мілілітраў.
- Растапіце шакалад (але не да канца) у мікрахвалёўцы ці на вадзяной лазні. Пакуль шакалад яшчэ не цалкам растаў, акуратна перамяшайце яго, каб растварыліся апошнія камячкі. Умяшайце ў шакалад алей і адстаўце сумесь у бок.
- Узбіце бялкі яек з дробкай марской солі ў місцы без тлушчу, узбіваць трэба да ўстойлівых пікаў. Адстаўце ў бок.
- У асобнай вялікай місцы ўзбіце жаўткі, цукар і чвэрць чайнай лыжкі солі, пакуль сумесь не пасвятлее, не стане густой і не павялічыцца ў памеры ўдвая.
- Паступова ўлівайце сумесь з шакаладу і бялкоў ва ўзбітыя жаўткі і асцярожна перамешвайце, пакуль сумесь не стане больш аднароднай. Дадайце траціну ўзбітых бялкоў і энергічна ўсё перамяшайце, пакуль сумесь не пасвятлее. Потым акуратна ўвядзіце ў сумесь другую траціну бялкоў, таксама ўмяшайце яе. Нарэшце, дадайце апошнюю частку бялкоў і зноў старанна ўсё перамяшайце.
- Акуратна перакладзіце мус у формы або кубкі. Каб атрымаць далікатную і атласную тэкстуру, можаце спачатку астудзіць мус у халадзільніку на працягу 20 хвілін, а потым з’есці, або астуджваць яго на працягу гадзіны, а потым 40 хвілін трымаць пры пакаёвай тэмпературы.
Рэцэпт на выхадныя: паста карбанара
Крупы кіноа: чым яны карысныя і як іх гатаваць






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Траціна рагачоўцаў цэлы дзень прасядзела без ацяплення
 1
У Сінгапуры прайшло вяселле мары ў стылі KFC
 1
«Калі пісаць пра тое, то ў стылі кабарэ». Лявон Вольскі пра прызнанне яго тэлеграм-канала «экстрэмісцкім»
Навошта ў пральную машыну кідаць шарыкі з фольгі
 6
«Ну ты ж гісторык, распавядзі нам, што будзе далей». Як беларускія гісторыкі ператварылі піва ў каву
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера