Украінскія войскі пакінулі горад Папасная ў Луганскай вобласці
Гэта прызнаў кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай.
Папасная — 20-тысячны горад, пра яго захоп Мінабароны Расіі заявіла яшчэ 8 сакавіка, у рэальнасці яго ўпартая абарона доўжылася яшчэ два месяцы.
Такім чынам, расійскія сілы прасунуліся ў кірунку Севераданецка і Краматорска, найбольшых цэнтраў на поўначы Данбаса.
Захоп Папаснай — другі вялікі поспех расіян у Данбасе за час наступу, які доўжыцца амаль месяц. Але яны не здолелі выйсці на межы Луганскай і Данецкай абласцей, як планавалі.
Украінскія часткі працягваюць абарону горада Ліман, населеных пунктаў Залатое, Торскае, але пагроза акружэння часцей, якія бароняць Севераданецк і Лісічанск, павялічылася.
3
2
0
1
33
30
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У тыктоку вірусіцца хіт 80-х — вы дакладна яго ведаеце
 2
У Беларусі прадукты будуць маркіраваць па-новаму
 1
Прапагандыстка Лебедзева: Апанентаў трэба знішчаць. Сінія дупы павінны падацца ім проста казкай
 18
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера