Знайсці
27.04.2022 / 18:20РусŁacБел

Швейцарыя ўвяла новыя санкцыі супраць Расіі і Беларусі

Новыя меры ўключаюць забарону на імпарт вугалю, драўніны, цэменту, морапрадуктаў, ікры, а таксама на экспарт тавараў, якія «могуць садзейнічаць умацаванню прамысловага патэнцыялу Расіі» (такіх, як прамысловыя робаты або хімічныя прадукты), гаворыцца ў паведамленні на сайце ўрада Швейцарыі.

Забарону на экспарт банкнотаў і продаж каштоўных папераў грамадзянам Беларусі пашырылі на ўсе афіцыйныя валюты дзяржаў Еўрасаюза. Раней гэта тычылася толькі каштоўных папераў і банкнотаў у швейцарскіх франках і еўра.

«У Швейцарыі больш нельга рэгістраваць трасты для грамадзян Расеі або фізічных ці юрыдычных асоб, якія з'яўляюцца рэзідэнтамі Расіі. Розныя паслугі для такіх трастаў таксама будуць забароненыя», — паведамляецца ў афіцыйным паведамленні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031