Знайсці
27.04.2022 / 15:05РусŁacБел

У Расіі завялі крымінальную справу аб рэабілітацыі нацызму супраць гульца «Што? Дзе? Калі?» Раўшана Аскерава

Следчы камітэт Расіі распачаў супраць журналіста і гульца ў «Што? Дзе? Калі?» Раўшана Аскерава крымінальную справу аб рэабілітацыі нацызму.

Паводле версіі следства, Аскераў «не пазней за 6 красавіка 2022 года» апублікаваў у сваім фэйсбуку загадзя ілжывыя звесткі, якія абражаюць і ганяць памяць вялікага расійскага палкаводца і абаронцы Айчыны маршала Савецкага Саюза Георгія Канстанцінавіча Жукава».

«Следчы камітэт заўсёды будзе прынцыпова і жорстка рэагаваць на любыя спробы апаганіць або зняважыць светлую памяць аб абаронцах Айчыны, нягледзячы на статус і сацыяльнае становішча датычных да такіх злачынстваў асоб», — гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства.

Аскераў у сацсетках назваў палкаводца «марадзёрам са стажам», «забойцам у пагонах» і «зладзюжкай».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
14
Ха-ха
0
Ого
7
Сумна
4
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031