Знайсці
13.01.2006 / 03:17РусŁacБел

Сакрат Яновіч: «Хто апроч Мілінкевіча — тыя дурні або дывэрсанты»

Якое ўражаньне зрабіў Мілінкевіч на беларусаў Польшчы? Гаворыць пісьменьнік Сакрат Яновіч:

Якое ўражаньне зрабіў Мілінкевіч на беларусаў Польшчы? Гаворыць пісьменьнік Сакрат Яновіч:

Уражаньне вельмі добрае. Ён першы сярод апазыцыйных палітыкаў, які ўмее думаць. Гэта ня тыя, папярэднія, сярод якіх было страшэнна многа лірыкаў, паэтаў. Палітыка патрабуе лёгікі.

Мяне й радуе, і непакоіць, што ёсьць канкурэнцыя. Скажыце тым дэмакратам, што пайшлі, апроч Мілінкевіча, што яны — дурні й дывэрсанты, бо дзейнічаюць на карысьць рэжыму. Цяпер можна гуляць толькі на Мілінкевіча. Калі пойдзе адзін Мілінкевіч, дык у яго ёсьць шанец адыграць у гісторыі Беларусі істотную ролю. Але калі ў бюлетэнях зьявяцца яшчэ пару дурняў, дык тады гэта будзе такі сабе палітычны фальклёр, курам на сьмех. Тады прайграем. У нас і так беларусаў замала, людзі кіруюцца чаркай ды скваркай. Трэба нам яшчэ недзе 20 год, каб стаць нацыяй. Гістарычных працэсаў не прысьпешыш, а замарудзіць можна. Калі прайграем — дык будзе ганьба й зноў дэпрэсія. Трэба на аднаго працаваць, ужо ня важна, горшы ён ці лепшы. Але ён ужо — адзіны магчымы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930