Знайсці
23.04.2022 / 09:33РусŁacБел

«Трэба лічыць». Міністр фінансаў распавёў, калі ў Беларусі вырастуць заробкі і пенсіі

Па словах Юрыя Селівёрстава, перад ім стаіць задача, каб зарплаты не падалі паралельна з інфляцыяй.

«Задачы, каб заработная плата не падала з улікам інфляцыі, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы і ўрадам. Першыя крокі былі зробленыя. З сакавіка была павялічаная зарплата, красавік, май, гэта значыць такія паэтапныя крокі былі прынятыя», — расказаў Юрый Селівёрстаў у эфіры «Беларусь-1».

Міністр пракаментаваў пытанне, як можна падняць заробак і пенсіі. «Ён звязаны з напаўняльнасцю бюджэту, і тут трэба лічыць. Пакуль заўчасна гаварыць аб канкрэтных сумах, але тое, што такія задачы стаяць і мы будзем гэта пралічваць, і выйдзем на адпаведныя рашэнні недзе да жніўня — верасня, то гэта так. І па вялікім рахунку мы ж і планавалі, што будзе рост пэўнай зарплаты ў бюджэце. Гэта плануецца кожны год», — падкрэсліў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930