Знайсці
16.04.2022 / 16:00РусŁacБел

Мастацкі музей выклаў відэаэкскурсію і 3D-тур па выставе да 100-годдзя музея Луцкевіча

У 2021 годзе адзначаўся юбілей 100-годдзя з дня заснавання Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча. Гэтая значная падзея ў культурным і музейным жыцці Беларусі стала нагодай для правядзення выставачнага праекта ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у кастрычніку — снежні 2021 года. Выставу можна наведаць і сёння, бо музей зрабіў яе даступнай анлайн у сучасных фарматах.

Экспазіцыя выставы аб’яднала музейныя прадметы і дакументы, што паходзяць са збораў Віленскага музея імя Івана Луцкевіча і пасля яго лівідацыі захоўваюцца ў калекцыях беларускіх музеяў і архівах.

З выставай можна знаёміцца ў фармаце відэаэкскурсіі. Яе вядзе куратар выставачнага праекта Дзмітрый Моніч.

Таксама даступны і 3D-тур. Тут можна хадзіць па выставе самастойна, уважліва разглядаючы кожны з выстаўленых прадметаў з калекцыі і чытаючы інфармацыю пра яго. 

3D-тур па экспазіцыі і відэаэкскурсію музей падрыхтаваў разам з клубам інтэлектуальнага вольнага часу «Факультатыў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031