Знайсці
13.04.2022 / 14:46РусŁacБел

Названыя даты ЦТ у гэтым годзе

Міністэрства адукацыі прыняло пастанову №58 «Аб правядзенні цэнтралізаванага тэставання ў 2022 годзе». Яна датаваная 29 сакавіка і на сайце пакуль не з'явілася.

Паведамляецца, што дакументам вызначаныя дні, калі адбудзецца ЦТ па розных прадметах, піша Onliner.by.

Графік выглядае так:

14 чэрвеня — беларуская мова;

16 і 17 чэрвеня — руская мова;

19 чэрвеня — грамадазнаўства;

21 і 22 чэрвеня — матэматыка;

24 чэрвеня — біялогія;

26 чэрвеня — замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская);

28 чэрвеня — хімія;

30 чэрвеня — фізіка;

2 ліпеня — гісторыя Беларусі;

4 ліпеня — геаграфія;

6 ліпеня — сусветная гісторыя (найноўшы час).

Рэзервовыя дні ЦТ:

12 і 14 ліпеня — беларуская і руская мовы;

12 і 16 ліпеня — астатнія прадметы.

Пачатак тэстаавання — 11:00.

Пункты рэгістрацыі будуць адчыненыя з 09:00 да 19:00 (у суботу — з 09:00 да 18: 00). Рэгістрацыя на рэзервовыя дні прызначаная на 2-7 ліпеня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031