Знайсці
25.03.2022 / 17:39РусŁacБел

Анжаліку Борыс перавялі на хатні арышт

Старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс на свабодзе. Яна ў вёсцы пад Гродна, камунікаваць з польскімі дыпламатамі ёй забаронена. Прашэння аб памілаванні яна не пісала. 

Юрый Васкрасенкі, якому даручана ўладамі камунікацыя наконт памілавання палітвязняў, назваў вызваленне Борыс «міласэрным» рашэннем Лукашэнкі, пасля якога беларускі бок спадзяецца пачаць нармалізацыю адносін польскага і беларускага бакоў.

Змена меры стрымання для Борыс — гэта ўжо другі жэст на адрас «ачмурэлых палякаў». Першым была дэпартацыя рэштак мігрантаў з Брузгоў. Усё гэта — на фоне правальнай расійскай аперацыі ва Украіне і ва ўмовах знаходжання расійскіх войскаў у Беларусі.

Анжаліка Борыс была затрыманая год таму, 23 сакавіка 2021 года. Яна праходзіла па справе аб «распальванні рэлігійнай і нацыянальнай варожасці» (частка 3 артыкула 130 КК).

Па гэтай справе былі арыштаваныя актывісткі Саюза палякаў з Ліды, Ваўкавыска і Брэста Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава. Праз некалькі месяцаў утрымання ў СІЗА іх вызвалілі і прымусілі пакінуць Беларусь.

Гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут быў арыштаваны роўна год таму, 25 сакавіка 2021 года. Ён працягвае заставацца за кратамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031