Міністр фінансаў: Расія адтэрмінавала выплаты па крэдытах на 5—6 гадоў, а падатковых канікул не будзе
Міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў даў інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» пра тое, як будзе развівацца ў бліжэйшай перспектыве наша фінансава-крэдытная сістэма.
Галоўнае, што было ім сказана падчас гэтага інтэрв'ю:
- Расія адтэрмінавала Беларусі пагашэнне абавязацельстваў па дзяржкрэдыту на 5—6 гадоў;
- Гаворка аб пераходзе Беларусі на расійскі рубель не ідзе;
- Тая сітуацыя, якая зараз развіваецца, многіх падштурхне да таго, каб адысці ад долара;
- Ніякіх падатковых канікул у Беларусі не будзе — трэба фарміраваць бюджэт;
- Плацяжы ў бюджэт за студзень—люты склалі каля 17% гадавога плана;
- Чакаецца, што паказчык бюджэтных даходаў недабярэ каля 10%;
- Падтрымка будзе аказаная тым сектарах, якія ў гэтым маюць патрэбу, каб пераарыентавацца на новыя рынкі і замясціць імпартны складнік у айчыннай прадукцыі; ️ ️
- Кропкава могуць быць прынятыя рашэнні па адтэрміноўцы выплаты падатковых плацяжоў.
Адносна адтэрмінавання выплаты расійскага крэдыту міністр сказаў:
«Абмеркавана і прапанавана частку плацяжоў зрушыць па больш камфортных тэрмінах, якія ўзаемапрымальныя для нашых краін, зрушыць іх наперад ад пяці да шасці гадоў. Па сутнасці, мы маем перанос тэрмінаў, які дазволяць нам у дадзены момант не адцягваць рэсурсы для таго, каб мы абслугоўвалі нашыя абавязацельствы і пагашалі іх з нашымі партнёрамі з Расіі».
0
0
0
0
0
0
Ці варта чакаць дэвальвацыі ў Беларусі?
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў
 1
Збеглага польскага суддзю, імаверна, пасялілі ў Драздах
 1
Ячная каша з беконам і пармезанам, або Ячнае рызота
 1
Ці варта чакаць дэвальвацыі ў Беларусі?
 1
Шрайбман расказаў, што яго злуе ў рускіх
 24
Пратэстоўцы збіраюцца ля парламента Грузіі ў дзень апошняга галасавання паводле закона аб замежных агентах
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера