Знайсці
16.03.2022 / 22:55РусŁacБел

Латушка заклікаў прызнаць Беларусь тэрыторыяй, часова акупаванай Расіяй

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне выдала заяву, у якой сцвярджае, што Беларусь акупаваная Расійскай Федэрацыяй і заклікае міжнародную супольнасць зыходзіць з гэтага факта. Заяву агучыў у відэазвароце старшыня НАУ Павел Латушка.

У заяве канстатуецца, што «Рэспубліка Беларусь з'яўляецца часова акупаванай тэрыторыяй, Расійская Федэрацыя — краінай-акупантам, а рэжым Лукашэнкі — марыянеткавым урадам».

Саюзнікі па дэмакратычным руху заклікаюцца падтрымаць гэтую пазіцыю, а замежныя партнёры — даць адпаведную міжнародна-прававую ацэнку сітуацыі, якая склалася.

Паводле заявы, у выніку шырокага прызнання на міжнароднай арэне факту акупацыі Беларусі Расійскай Федэрацыяй стане магчымым эфектыўнае прасоўванне прынцыповых для Беларусі і яе будучыні пытанняў:

1) Аб захаванні тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Беларусі. У такім выпадку магчымыя дзеянні акупантаў, прызнаных такімі, па змене юрыдычнага статусу акупаванай тэрыторыі не будуць мець ніякай сілы з пункту гледжання міжнароднага права.

2) Аб прадухіленні размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскай ядзернай зброі і стварэння пагроз рэгіянальнай бяспецы.

3) Аб ацэнцы любой актыўнасці грамадзян Беларусі па супрацьстаянні рэжыму Лукашэнкі і расейскай акупацыі як дзеянняў, якія здзяйсняюцца ў рамках нацыянальна-вызвольнага руху па абароне суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны.

4) Аб пазбаўленні марыянеткавага ўрада Лукашэнкі міжнародна-прававой суб'ектнасці і аб прыпыненні членства Беларусі ў міжнародных арганізацыях да спынення акупацыі і дэмакратычнага фарміравання новага ўрада.

5) Аб сінхранізацыі санкцый у дачыненні да Расіі і Беларусі як акупаванай тэрыторыі і ліквідацыі магчымасцяў для Расіі, каб абыходзіць санкцыі праз Беларусь і выкарыстанні яе як афшорнай зоны. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031