Знайсці
02.03.2022 / 20:03РусŁacБел

Спецназаўскі генерал пра падпалкоўніка Сахашчыка: Вы прадаліся «полякам» і немцам, бо ў іх харч смачнейшы

Камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сілаў Беларусі генерал-маёр Вадзім Дзенісенка адказаў на нядаўні відэазварот падпалкоўніка ПДВ запасу, заснавальніка руху «Чорны арол» і былога камандзіра вядомай сярод спецназаўцаў 38-й гвардзейскай мабільнай брыгады Валерыя Сахашчыка. У сваім звароце аўтарытэтны былы спецназавец выступіў супраць удзелу беларускіх вайскоўцаў у вайне з Украінай.

Генерал-маёр Вадзім Дзенісенка. Скрын з відэа.

Тэзісы Дзенісенкі ў адказ немудрагелістыя. Да разбору сутнасці аргументаў Сахашчыка ён не звяртаўся, ягоная зброя — толькі асабістыя выпады. Асноўныя палажэнні двуххвіліннага выступлення генерала:

  • Сахашчык прадаўся «полякам» і немцам, бо ў іх «харч смачнейшы»;
  • Сахашчык мусіць перастаць згадваць пра 38-ю брыгаду, у якой служыў і якой камандаваў, зняць цяльняшку і берэт, бо нібыта ўсё гэта зганьбаваў. Хай надзене малінавы берэт і звычайную майку і тады гаворыць што хоча. 

А таксама апеляцыя да гонару і сумлення і што «бог вам суддзя».

Чытайце таксама:

«Гэта не наша вайна!» Легендарны камандзір брэсцкіх дэсантнікаў звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў

 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930