Знайсці
02.04.2022 / 20:19РусŁacБел

Што паглядзець. «Прыдумляючы Ганну» — серыял пра махлярку, якой немагчыма не зачаравацца

«Прыдумляючы Ганну» (Inventing Anna) — нядаўні хіт ад Netflix. Сапраўднае журналісцкае расследаванне, напоўненае псіхалагізмам і таямніцамі: вось чаму вы не здолееце адарвацца ад гэтага серыяла.

Фота: kinopoisk.ru

Ніхто дакладна не ведае, хто такая Ганна. Камусьці яна вядомая як Ганна Дэлві, багатая наследніца з Германіі. Амбіцыёзная дзяўчына з бездакорным гардэробам, якая марыць стварыць свой прыватны клуб і фонд для мастакоў.

Але раптоўна магія разбураецца. Аказваецца, што багатай наследніцай сябе называла Ганна Вадзімаўна Сарокіна, эмігрантка з Расіі. Цяпер яе чакае судовае расследаванне і, магчыма, турма, бо ўвесь яе шыкоўны лад жыцця аплачвалі нью-ёркскія багацеі, што лічылі Ганну роўнай сябе. Выніковыя абвінавачванні да дзяўчыны — крадзеж у вялікім памеры і махлярства.

Кім трэба быць, каб ашукаць моцных гэтага свету на сотні тысяч даляраў? Бо менавіта столькі — 275 тысяч даляраў — склала, па меркаваннях амерыканскай пракуратуры, выніковая сума крадзяжу, здзейсненага Ганнай.

Серыял «Прыдумляючы Ганну» знялі на базе рэальнай гісторыі. Артыкул пра махлярку напісала журналістка New York Magazine Джэсіка Прэслер.

Каб набыць правы на экранізацыю гэтай гісторыі, стрымінгавая кампанія Netflix заплаціла самой Ганне Сарокінай 320 тысяч даляраў. З іх 198 тысяч махлярка патраціла на выплату кампенсацый ахвярам, астатняе пайшло на судовыя выдаткі.

Суд, дарэчы, скончыўся не на карысць Ганны — яна аказалася ў турме.

У Netflix атрымаліся 9 серый, на працягу якіх журналістка Вівіан Кент (яе прататыпам якраз была Прэслер) спрабуе разгадаць гісторыю Ганны. Чаму ў 21 стагоддзі, калі ўсю інфармацыю можна праверыць у інтэрнэце, неверагодна багатыя людзі паверылі простым расказам пра заможную сям’ю? Што за таленты дазволілі Ганне так далёка прасунуцца ў яе аферах? І, нарэшце, навошта ёй было гэта ўсё?

Каб знайсці адказы, Кент шмат разоў сустракаецца з Ганнай і яе знаёмымі па мінулым багатым жыцці. Знайсці ключ да сэрца махляркі няпроста, але Кент падказваюць — Ганна вельмі хоча славы. А хто лепш дапаможа гэтую славу атрымаць, калі не вопытная рэпарцёрка?

Спробы разгадаць сакрэт Ганны Дэлві заводзяць Вівіан нават у Германію — месца, дзе жыла Сарокіна да пераезду ў ЗША. Там Кент сустракаецца з бацькам Ганны, і ён прамаўляе фразу, якая, здаецца, цудоўна характарызуе мэты яго дачкі: «У Маскве кажуць: навошта збіраць на чорны дзень, лепей купіць туфлі Manolo Blahnik. З імі любы дзень стане святлейшым».

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах

IMDB — 6,9/10

Rotten Tomatoes — 63%

Што паглядзець. «Рычар» — крымінальны серыял, ад якога нават крытыкі ў захапленні

Фільм тыдня: «Камон Камон». Кранальная чорна-белая драма з геніяльным Хаакінам Феніксам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930