Знайсці
21.02.2022 / 19:12РусŁacБел

Пакладзіце крэйду ў халадзільнік і пабачыце, што здарыцца. Вы не пашкадуеце

Крэйду можна купіць у любой краме. Але мала хто ведае: калі пакласці крэйду ў халадзільнік, можна вырашыць адну частую праблему.

Фота: pixnio.com.

Большасць людзей сутыкаліся з непрыемным пахам з халадзільніка. Такое можа здарыцца, калі вы захоўваеце там шмат розных прадуктаў, і іх пахі перамешваюцца. Яшчэ горш, калі нешта ляжыць у халадзільніку доўга і пачынае псавацца.

У такой сітуацыі паспрабуйце пакласці ў халадзільнік крэйду. Яна будзе ўбіраць у сябе і вільгоць, і пахі, таму вы пазбавіцеся ад дзвюх праблем адразу. Проста размясціце па кавалку крэйды ў кантэйнеры на кожнай з паліц халадзільніка, і вы хутка пабачыце вынік.

Школьная крэйда не таксічная, яе можна размяшчаць разам з прадуктамі. Але, канечне, не ў самі прадукты.

Не забывайце часам замяняць старыя кавалкі крэйды на новыя. Сігнал для гэтага — калі крэйда змяніла колер і кансістэнцыю ці зрабілася вільготнай. Не хочацца купляць крэйду? Намачыце газету ці папяровы ручнік і пакладзіце яго ў халадзільнік — эфект будзе блізкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031